А. Лукашэнка наведвае Талачынскі раён
20 жніўня, Талачын /Уладзімір Васількоў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Талачынскі раён падчас свайго рабочага візіту па Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з ходам уборачных работ у вобласці, сацыяльна-эканамічным развіццём Талачынскага раёна. Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням аптымізацыі структуры збожжавых пасеваў у зоне рызыкоўнага земляробства. Яму таксама прадставяць даклад аб перспектывах развіцця пладаводства і бульбаводства.
Прэзідэнт плануе наведаць Талачынскі кансервавы завод, дзе азнаёміцца з пытаннямі нарыхтоўкі, захоўвання і перапрацоўкі прадукцыі садаводства. Увазе кіраўніка дзяржавы будзе прадстаўлена выстава прадукцыі завода. Яшчэ адной тэмай падчас наведвання прадпрыемства стане захоўванне агародніны і бульбы.-0-