А.Лукашэнка запатрабаваў ад урада неадкладна выправіць сітуацыю з пастановай №991

9:44:43 5/8 НЕ, РКО, РО, Ф, САВІ / 2 5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада неадкладна выправіць сітуацыю з пастановай №991 "Аб некаторых пытаннях набыцця тавараў на тэрыторыі Беларусі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Пасля вяртання кіраўніка беларускай дзяржавы з Кыргызстана да яго паступілі шматлікія скаргі з нагоды прынятай урадам пастановы №991. За тлумачэннямі гэтага рашэння Савета Міністраў звяртаюцца і ў Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка 4 жніўня даручыў ураду неадкладна разабрацца і прыняць меры па выпраўленні сітуацыі, якая склалася, негатыўнай.-0-