А. Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Ражджаством
6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Ражджаством Хрыстовым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Як адзначыў Прэзідэнт, больш за два тысячагоддзі гэта вялікае ўрачыстасць нясе светлую радасць і надзею, вучыць прытрымлівацца маральных запаведзяў, праяўляць любоў да бліжняга і тварыць добрыя справы.
"У калядныя дні мы нанова адкрываем простую ісціну: там, дзе няма згоды, даверу і ўзаемнай падтрымкі – там не будзе ні шчасця, ні паўнаты быцця. І калі мы хочам змяніць жыццё да лепшага, то перш за ўсё павінны захоўваць духоўную моц і згуртаванасць нашага народа, выхоўваць моладзь на аснове традыцыйных каштоўнасцей і ідэалаў беларусаў. Толькі адзінства зробіць нас моцнымі, свабоднымі, здольнымі пераўтварыць свет, стане асновай для новых здзяйсненняў", – гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя, добрага настрою і поспехаў у працы на карысць любімай Беларусі. "Няхай цеплыня благадатнага свята Ражджаства Хрыстовага пастаянна сагравае вашы сем'і, дапамагае быць больш беражлівымі адзін да аднаго. Няхай надыходзячы год парадуе новымі дасягненнямі, прынясе ў кожны дом утульнасць, дастатак і ўзаемаразуменне", – пажадаў Прэзідэнт Беларусі.-0-