А.Лукашэнка павіншаваў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава са 100-гадовым юбілеем

21 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай – БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава са 100-гадовым юбілеем ВНУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Вы можаце з гонарам ацэньваць пройдзены шлях і ўпэўнена глядзець у будучыню. За векавую гісторыю са сціплага настаўніцкага інстытута вырас сучасны ўніверсітэт, найбуйнейшы адукацыйны, даследчы і культурны цэнтр Віцебшчыны", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што ВНУ заваявала міжнародны аўтарытэт дзякуючы моцнай навукова-педагагічнай школе, важкім дасягненням у падрыхтоўцы спецыялістаў рознага профілю. "Няхай вашаму калектыву і надалей спадарожнічае поспех у вырашэнні важных задач прафесійнага і грамадзянскага станаўлення моладзі, увасабленні ў жыццё новых ідэй на імя развіцця айчыннай адукацыі і на карысць Радзімы. Жадаю вам моцнага здароўя, удачы, працвітання, шчасця і дабрабыту", - пажадаў кіраўнік дзяржавы калектыву ВНУ. -0-