А. Лукашэнка павіншаваў Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт з 75-годдзем

3 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта з 75-годдзем з дня стварэння гэтай установы адукацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "За мінулыя гады ваш ВНУ ператварыўся ў адзін з найбуйнейшых цэнтраў медыцынскай адукацыі і навукі Беларусі. Ён на самым сучасным узроўні ажыццяўляе падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі ўрачоў і правізараў, развівае даследаванні па актуальных праблемах лячэння і прафілактыкі захворванняў, пастаянна пашырае міжнароднае супрацоўніцтва і экспарт сваіх паслуг", - гаворыцца ў віншаванні. "Упэўнены, што ваш калектыў і ў далейшым будзе працаваць гэтак жа натхнёна і плённа, выхоўваючы годных прадстаўнікоў самай гуманнай прафесіі на Зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-