А. Лукашэнка возьме ўдзел у адкрыцці XX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

8 ліпеня, Віцебск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння вечарам прыме ўдзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падчас адкрыцця фестывалю таксама ўручыць спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" народнаму артысту СССР кампазітару Ігару Лучанку.

Асноўная ідэя юбілейнага фестывалю - аб'яднанне славянскіх краін вакол Беларусі, сцвярджэнне духоўных каштоўнасцей і прыгажосці культуры славянскіх народаў, заклік да міру і ўзаемаразумення паміж рознымі народамі, адкрытасць Беларусі для ўсіх, хто нясе добрую волю і мір.

Праграма фестывалю ўключае 21 мерапрыемства на пляцоўцы Летняга амфітэатра, у тым ліку канцэрты адкрыцця і закрыцця, канцэрты майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі, Украіны, Саюзнай дзяржавы, міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2011", міжнародны дзіцячы музычны конкурс, сольныя канцэрты зорак эстрады. Усяго ў рамках фестывалю пройдзе звыш 70 мерапрыемстваў.-0-