А.Лукашэнка распарадзіўся перакрыць транзіт расійскага газу праз Беларусь
22 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся перакрыць транзіт расійскага газу праз Беларусь. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, на сённяшні дзень "Газпрам" павінен Беларусі $260 млн. за транзіт газу. "Я загадаў зараз ураду перакрыць транзіт праз Беларусь, пакуль не заплаціць за транзіт "Газпрам". Яны нам за гэтыя паўгода ні капейкі не заплацілі. Да якога цынізму і абсурду можна дайсці, калі ты павінен мне $260 млн., я табе - $190 млн., і ты пачынаеш мне за гэта заварочваць вентыль", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што праблема не ў тым, што Беларусь не выконвае кантракт. "Гэта яны не выконваюць кантракт. Мы маўчалі, мы пра гэта не гаварылі, яны там мямлілі вуснамі прэс-сакратара, што мы нешта не падпісваем і гэтак далей", - сказаў Прэзідэнт.
/Будзе дапоўнена/.-0-