А. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
 
Кіраўнік дзяржавы прызначыў:

Шорца Андрэя Віктаравіча – міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Бурю Віктара Паўлавіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, у Манголіі па сумяшчальніцтве;

Гошына Уладзіміра Анатольевіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя;

Гаўрук Вольгу Анатольеўну – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан;

Сцепуся Анатоля Аляксеевіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туніскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве.

Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне:
 
Тэрэхава Аляксандра Аляксандравіча – першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Архіпавай Ірыны Віктараўны – першым намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва;

Гардзеенкі Наталлі Міхайлаўны – намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі;

Селіцкай Элы Аляксандраўна – намеснікам міністра па падатках і зборах; 

Жыгуліча Аляксандра Міхайлавіча – намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях;

Карпенку Ігара Васільевіча – намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама;

Пасевіна Генадзя Анатольевіча – кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска;

Сімановіча Генадзя Віктаравіча – старшынёй Кастрычніцкага райвыканкама;

Лісоўскага Аляксандра Мікалаевіча – кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г.Бабруйска;

Міхайлюка Уладзіміра Барысавіча – першым намеснікам начальніка Беларускай чыгункі;

Чыруна Мікалая Уладзіміравіча – генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Белшына";

Сільвановіча Алега Ігаравіча – генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм";

Белага Ігара Георгіевіча – генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Стамбуле (Турэцкая Рэспубліка);

Філіпчыка Валянціна Анатольевіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Адэсе (Украіна);

Шыла Дзмітрыя Мікалаевіча - намеснікам генеральнага сакратара Савета Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД - прадстаўніком Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД;

Сасонкі Міхаіла Паўлавіча - першым намеснікам адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі;

Шелюта Аляксандра Елісеевіча - намеснікам начальніка Апарата прадстаўніцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Звяртаючыся да назначаемых кіраўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўнічай сферы, Аляксандр Лукашэнка заклікаў іх у цяперашні перыяд не шукаць простых рашэнняў і ў сваёй працы, перш за ўсё, кіравацца інтарэсамі людзей: "Вам трэба абараніць інтарэсы людзей. З гэтага трэба выходзіць. Шукайце рэзервы ў сябе".

Тых, хто прызначаны на пасады кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў, кіраўнік дзяржавы таксама папрасіў зрабіць працу з людзьмі асноўным законам у сваёй працы. "Заўтра вы прыйдзеце да людзей, хоць вы адтуль і не сыходзілі, але вы прыйдзеце з новым партфелем, і на вас па-іншаму будуць глядзець, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Зусім іншая сітуацыя, калі з чалавекам сустракаешся вока ў вока. Не толькі расказваеш яму пра сітуацыю, якая адбываецца, але і тлумачыш прычыны, наступствы". Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што калі грамадзяне звяртаюцца па дапамогу, то неабходна неадкладна гэта зрабіць.

Узгадняючы прызначэнне генеральных консулаў Беларусі ў Стамбуле і Адэсе, Прэзідэнт адзначыў: "Ваш вопыт, што ў Турцыі, што ва Украіне, вельмі спатрэбіцца нам у Міністэрстве замежных спраў".

Што тычыцца працы новага пасла ў Таджыкістане, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта вельмі сяброўская Беларусі краіна. "Мы ў вельмі добрых адносінах з кіраўніцтвам Таджыкістана, і трэба знайсці магчымасць пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з гэтай краінай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да новых амбасадараў Беларусі ў Кітаі і Індыі, беларускі лідар адзначыў: "У нас склаліся выдатныя адносіны з КНР і вельмі добрыя адносіны з Індыяй. Мы павінны больш актыўнымі быць у працы на гэтых рынках, ва ўзаемаадносінах з гэтымі дзяржавамі. Таму я трымаю на асаблівым кантролі развіццё адносін з гэтымі двума гіганцкімі дзяржавамі, якія сёння вельмі эфектыўна развіваюцца, і ў будучыні сусветная эканоміка будзе прырастаць, перш за ўсё, за кошт гэтых дзяржаў".

"Мы павінны знайсці сваю нішу ў эканоміцы гэтых краін. Выбудаваць адносіны так, каб наша эканоміка мела максімум ад развіцця гэтых дзяржаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Каментуючы прызначэнне Віктара Буры амбасадарам у Кітаі, кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў, што гэта зусім не "ганаровая ссылка". "Калі ён там спрацуе, гэта будзе важней, чым яго праца віцэ-прэм'ера. У нас ёсць там база, ёсць аснова. Але калі сказаць, што мы максімум выкарысталі магчымага, - гэта не так. Я ад вас чакаю дзіўнай прыбаўкі ў напрамку КНР", - сказаў Прэзідэнт.

У цэлым, па словах кіраўніка дзяржавы, у бліжэйшы час неабходна вярнуцца да працы МЗС менавіта ў сферы знешнеэканамічнай дзейнасці. "Можа быць, нам пайсці на ўзмацненне гэтага знешнеэканамічнага вектара, аж да стварэння нейкага магутнага цэнтра ў краіне, які б займаўся знешнеэканамічнай дзейнасцю, а больш канкрэтна кажучы, экспартам нашых тавараў і паслуг", - прапанаваў беларускі лідар.

"Нам трэба зараз узмацняць знешнеэканамічную дзейнасць. Калі яшчэ настане другая хваля сусветнага эканамічнага крызісу, то нам не абысціся без дыверсіфікацыі нашых узаемаадносін у эканоміцы з іншымі дзяржавамі, нам трэба будзе шукаць іншыя рынкі", - заключыў Аляксандр Лукашэнка.-0-