А. Лукашэнка лічыць магчымым сабраць сёлета 9 млн. т збожжавых
20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня здзейсніў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з ходам уборачных работ у рэгіёне. Асаблівую ўвагу было нададзена пытанням аптымізацыі структуры збожжавых пасеваў у зоне рызыкоўнага земляробства. Акрамя таго, падчас наведвання гаспадарак Талачынскага раёна была паднята важная тэма развіцця ў краіне пладаводства і бульбаводства. Прэзідэнту ў сувязі з гэтым даложана аб выкананні раней зробленых ім даручэнняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Гаворачы аб уборцы збожжавых у краіне, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў на першае месца паставіць яе якасць: "Калі падчас наведвання Брэсцкай і Гродзенскай абласцей я казаў аб прыярытэце хуткасці, то сёння для нас важней за ўсё ўжо не хуткасць, а якасць уборкі збожжа. Таропіцца сёння нельга".
У цяперашні час у Беларусі намалочана каля 7,5 млн. т збожжавых. Кіраўнік дзяржавы лічыць магчымым забяспечыць намалот у 9 млн. т. Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў: "Сёння ад Віцебшчыны і Магілёўшчыны больш за ўсё залежыць – будзе ў нас запланаваны хлеб ці не".
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць якаснай уборкі кукурузы не толькі на сілас, але і на збожжа, насенне – тут уборачныя работы ўжо не за гарамі.
Закранаючы асаблівасці земляробства ў Віцебскай вобласці, Прэзідэнт запатрабаваў ад губернатара Аляксандра Касінца ў найбліжэйшы час вызначыць аптымальную структуру пасяўных плошчаў па культурах. Пры гэтым абапірацца неабходна перш за ўсё на дасягненні аграрнай навукі і перадавы вопыт. У прыватнасці, у паўночным рэгіёне можна больш вырошчваць тых збожжавых, якія маюць менш працяглы перыяд вегетацыі.
Таксама Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным аптымізаваць у вобласці асобныя напрамкі жывёлагадоўлі, у прыватнасці, больш разводзіць буйную рагатую жывёлу, бо для гэтага ёсць неабходныя плошчы сельгасугоддзяў і пашаў (у Віцебскай вобласці шмат няўдобіц, прыдатных для выпасу жывёлы). "Я спадзяюся, што Віцебшчына дасць усёй краіне прыклад эфектыўнай вытворчасці таннай ялавічыны", – сказаў кіраўнік дзяржавы.
У ходзе размовы на ячменным полі, які належыць Талачынскаму кансерваваму заводу, прагучалі рэкамендацыі Мінсельгасхарча і Нацыянальнай акадэміі навук, сутнасць якіх зводзіцца да мэтазгоднасці скарачэння плошчаў пад вырошчванне збожжавых культур да 350 тыс. га зямель у Віцебскай вобласці, з прычыны асаблівасцей глебаў рэгіёну. "Значна прадуктыўней, калі мы абмяжуемся меншымі плошчамі ворыва, але будзем іх належным чынам апрацоўваць. Тады пры значна меншых затратах мы будзем атрымліваць прыстойныя ўраджаі збожжа", – растлумачыў першы намеснік генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Міхаіл Кадыраў.
Разам з тым у гэтым годзе на Віцебшчыне шмат зроблена па ўвядзенні ў севазварот раней невыкарыстоўваемых земляў, удалося павялічыць плошчу ворыва пад збожжавыя культуры, атрыманы нядрэнны для гэтых месцаў ураджай. Поспехі віцябчан у папаўненні сельгасугоддзяў новымі землямі былі асабліва адзначаны Прэзідэнтам.
Аляксандр Лукашэнка падтрымаў распрацаваную вучонымі Беларусі праграму па насенняводстве, якая дазваляе ўкараняць новыя сарты насення на працягу 3-4 гадоў. Для рэалізацыі гэтага праекта неабходны дадатковыя сродкі, якія будуць накіраваны на абнаўленне навуковых насенняводчых цэнтраў краіны. Усяго ў Беларусі створана 40 заводаў, якія павінны займацца вытворчасцю элітнага насення. Паспяховае выкананне праграмы заклікана забяспечыць выхад раслінаводства Беларусі на еўрапейскія стандарты.
Закранаючы тэму субсідавання сельскагаспадарчай вытворчасці, кіраўнік дзяржавы заявіў, што крытэрыі размеркавання дзяржаўнай падтрымкі сельгаспрадпрыемстваў мэтазгодна змяніць. "Гэта ідэя, якую трэба прапрацаваць: давайце мы дапамогу ўвяжам з паказчыкамі эфектыўнасці, перш за ўсё з дынамікай прыбытку, – прапанаваў Прэзідэнт. – У каго больш прыбаўка, хто дэманструе станоўчую дынаміку, таму і трэба даць больш". Валавыя паказчыкі пры вызначэнні гэтых крытэрыяў не павінны дамінаваць, хоць адмаўляцца ад іх нельга.
У сваю чаргу міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб тым, што ў цяперашні час яго ведамства распрацоўвае новую сістэму ацэнкі дзейнасці сельгаспрадпрыемстваў. У тым ліку ў разлік бярэцца аб'ём валютнай выручкі, атрыманай прадпрыемствам. Калі гаворка ідзе аб надоях малака, то лічыць гэты паказчык варта, на думку міністра, зыходзячы з прададзеных гаспадаркай аб'ёмаў, а не па фактычным надоі, што выключыць спакусу прыпісак.
На полі Прэзідэнту былі прадстаўлены ўзоры сельгастэхнікі, якая вырабляецца заводамі Віцебскай вобласці. Па некаторых унікальных узорах тэхнікі для хімічнай апрацоўкі раслін былі дадзены канкрэтныя ўказанні. Прэзідэнт, у прыватнасці, запатрабаваў дамагчыся максімальнай лакалізацыі вытворчасці і падумаць сур'ёзна над магчымасцю экспарту гэтых машын.
Затым Аляксандр Лукашэнка наведаў сад Талачынскага кансервавага завода, дзе яму быў прадэманстраваны працэс збору чорнаплоднай рабіны, а таксама даложана аб рэалізацыі ў краіне праграм "Пладовая гаспадарка" і "Бульбаводства". Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з узорамі прадукцыі завода, з перспектыўнымі сартамі бульбы, выведзенымі НАН Беларусі. Адзначым, што адзін з гэтых сартоў, "здабытак" (у экспартным варыянце "магнат"), зарэгістраваны па стандартах Еўрасаюза (адзіны "выхадзец" з СНД) і атрымаў там шырокае прызнанне.
Талачынскі кансервавы завод вырабляе пладовыя і вінныя віны, бульбяны крухмал, а таксама вырошчвае бульбу, збожжавыя і алейныя культуры, плады і ягады. У цяперашні час прадпрыемства вядзе рэканструкцыю, пры гэтым умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база з ухілам на сельгасвытворчасць.
У адпаведнасці з Комплекснай праграмай развіцця малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2006-2010 гады, праграмай "Пладовая гаспадарка" на 2004-2010 гады, Праграмай развіцця навукова-практычных цэнтраў НАН Беларусі па земляробстве, жывёлагадоўлі, бульбаводстве і плодаагародніне, механізацыі сельскай гаспадаркі і харчавання на 2006-2010 гады на прадпрыемстве завяршаецца рэканструкцыя сокавага цэха і будаўніцтва фруктасховішча ёмістасцю 2,4 тыс. т, набыты і мантажуюцца бутэлькамыйныя і апалосквальныя машыны, вырабляецца праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва агароднінасховішча ёмістасцю 12 тыс. т. Плошча прамысловага пладова-ягаднага саду пры заводзе займае 502 га. Такім чынам, даручэнне Прэзідэнта па закладцы новых садоў у рэгіёне выканана.
Аднак застаецца і шэраг пакуль яшчэ не вырашаных праблем.
Так, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў надаць першачарговую ўвагу вырашэнню праблемы захоўвання сабраных ураджаяў агародніны і садавіны. "Неабходна выдзяляць сродкі на будаўніцтва новых сховішчаў", – запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.
Пасля наведвання саду Аляксандр Лукашэнка агледзеў новае плодаагародніннае сховішча, таксама належнае Талачынскаму кансерваваму заводу.
У ходзе рабочай паездкі Прэзідэнт адказаў на пытанні журналістаў. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не мае намеру адмаўляцца ад асабістага кантролю сітуацыі на вёсцы. "Калі хочаш эфектыўна кіраваць сістэмай у цэлым – трэба бачыць, як працуюць падсістэмы, у дадзеным выпадку АПК. Калі Прэзідэнт мае такія паўнамоцтвы ў краіне па Канстытуцыі і не ведае, як жыве селянін, то грош цана такому Прэзідэнту. Я сам асабіста павінен бачыць сітуацыю, размаўляючы на палях з механізатарамі, кіраўнікамі, вучонымі, кіраўнікамі, абмяркоўваючы менавіта тут, як развіваецца сельская гаспадарка, на якім яна ўзроўні. Усё гэта робіцца для вызначэння стратэгіі далейшага развіцця вёскі. Асноўныя стратэгічныя пытанні тут вырашаны, але часам узнікаюць праблемы. Напрыклад, нас называюць бульбашамі, але цяпер "бульбы" ўжо няма той, што была раней. У бягучым годзе мы закончым прапрацоўку спецыяльнай праграмы, вызначымся, колькі бульбы нам трэба для ўнутранага рынку, колькі бульбы мы можам рэалізаваць. Але гэтую культуру, найкаштоўнейшую для нас, мы вернем. Я