А. Лукашэнка лічыць выхад Грузіі з СНД памылкай кіраўніцтва гэтай краіны
20 жніўня, Талачынскі раён /Уладзімір Васількоў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі лічыць выхад Грузіі з СНД памылкай кіраўніцтва гэтай краіны. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас рабочай паездкі па Віцебскай вобласці, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я спадзяюся, што, магчыма, пройдзе час, раны зарубцуюцца, і Грузія вернецца ў Садружнасць, - адзначыў Прэзідэнт. - Мы б усё гэта вельмі прывіталі. Усе, у тым ліку Расія".
/Будзе дапоўнена/.-0-