А. Лукашэнка сёння азнаёміцца з развіццём ільнаводчай галіны Беларусі
5 сакавіка, Ворша /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння зробіць рабочую паездку ў Віцебскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У цэнтры ўвагі Прэзідэнта будуць знаходзіцца пытанні развіцця ільнаводчай галіны. Аляксандр Лукашэнка наведае Аршанскі ільнокамбінат, дзе азнаёміцца з цыклам вытворчасці ільнапрадукцыі, а таксама з выкананнем дадзеных раней даручэнняў. За апошнія пяць гадоў Прэзідэнтам было дадзена 68 даручэнняў ураду па развіцці ільнаводчай галіны.
Аляксандр Лукашэнка таксама правядзе нараду, на якой будуць вызначаны далейшыя шляхі развіцця галіны, вываду яе на рэнтабельную працу.
Нягледзячы на тое, што ільнаводчая галіна перспектыўная і дастаткова актыўна развіваецца ва ўсім свеце, у Беларусі яна працуе стратна. Дзяржавай у яе развіццё было ўкладзена каля Br560 млрд.
Аршанскі ільнокамбінат з'яўляецца адзіным у рэспубліцы прадпрыемствам па вытворчасці і рэалізацыі ільных тканін і іншых вырабаў з лёну. Доля прадпрыемства ў прамысловай вытворчасці горада складае 27%, тут працуюць больш за 33% ад агульнай колькасці занятых у прамысловасці. У склад ільнакамбіната ўваходзіць пяць фабрык, працэс вытворчасці ільных тканін уключае каля 100 тэхналагічных працэсаў. На працягу 2007-2009 гадоў на прадпрыемстве вядзецца тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасці, усталёўваецца новае тэхналагічнае абсталяванне. Знос асноўных фондаў у цэлым па ільнакамбінаце складае 56,6%. Да пачатку 2012 года за кошт перааснашчэння плануецца, што знос абсталявання знізіцца да 32,3%. Высокай застаецца затавараная складаў прадпрыемства, дзе знаходзіцца прадукцыі на Br66 млрд. -0-