А.Лукашэнка здзяйсняе працоўную паездку ў Віцебскую вобласць
10 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзяйсняе рабочую паездку ў Віцебскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы наведае Лужаснянскую школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці. Увечары кіраўнік дзяржавы, як і ў папярэднія гады, прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця XVIII Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Лужаснянская школа-інтэрнат-гімназія для здольных і таленавітых дзяцей уключана ў прэзідэнцкую праграму "Дзеці Беларусі" на 2006-2010 гады. У межах яе рэалізацыі ва ўстанове адукацыі пабудаваны культурна-аздараўленчы цэнтр, які ўключае ў сябе актавую залу на 300 месцаў, спартыўную залу і два трэнажорныя залы, плавальны басейн. Установа адукацыі дае магчымасць атрымаць якасную адукацыю і выхаванне дзецям, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. 40% навучэнцаў тут дзяцей з малазабяспечаных сем'яў, 24% - дзеці-сіроты. Школа-інтэрнат-гімназія - шматпрофільная ўстанова адукацыі. Сёння тут навучаюцца 275 навучэнцаў. Прыём ва ўстанову адукацыі вядзецца праз сістэму ўступных выпрабаванняў. За 15 гадоў існавання ўстановы адукацыі падрыхтаваны 1047 пераможцаў раённых, 340 абласных, 195 рэспубліканскіх і 13 міжнародных прадметных алімпіяд. Акрамя таго, 156 гімназістаў - пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды ўзнагароджаны прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Калектыў гімназіі цесна ўзаемадзейнічае са шматлікімі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі рэспублікі. Так, з 798 выпускнікоў гімназіі 787 паступілі ў ВНУ, 11 - у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Усе педагогі ўстановы адукацыі маюць вышэйшую педагагічную адукацыю, адзін удастоены звання "Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь", 12 - "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь".-0-