А.Лукашэнка патрабуе жорсткага кантролю за якасцю жылья, што будуецца

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе жорсткага кантролю за якасцю жылья, што будуецца. Гэтая тэма стала адной з цэнтральных падчас даклада 9 сакавіка кіраўніку дзяржавы старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандра Якабсона, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Прэзідэнту былі даложаны вынікі работы КДК у 2010 годзе і задачы на 2011 год. У цэнтры ўвагі сустрэчы знаходзілася ўзмацненне кантролю за будаўніцтвам жылля і яго якасцю. Як паказалі вынікі работы за 2010 год, у гэтай сферы застаецца яшчэ шмат нявырашаных праблем. Так, летась каля 180 тыс. кв. м жылля было знята з уводу ў эксплуатацыю. Прэзідэнт запатрабаваў жорсткага кантролю за якасцю жылья, што будуецца, з тым, каб падобныя факты ў будучыні не паўтараліся. Аляксандр Якабсон запэўніў, што пытанні будаўніцтва жылля, яго аб'ёмаў і якасці будуць заставацца пад строгім кантролем камітэта і сёлета. Акрамя таго, на сустрэчы падрабязна была разгледжана тэма аказання дзяржпадтрымкі і эфектыўнасці яе выкарыстання. Як было даложана кіраўніку дзяржавы, па выніках 2010 года колькасць неэфектыўных праектаў, якія выкарыстоўвалі дзяржпадтрымку, склала каля адной трэці ад колькасці суб'ектаў гаспадарання, правераных камітэтам. Разам з тым варта мець на ўвазе, што шэраг суб'ектаў гаспадарання з-за аб'ектыўных акалічнасцей не можа працаваць эфектыўна, у прыватнасці гэта датычыцца некаторых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. Прэзідэнт даручыў правесці сур'ёзны аналіз сітуацыі і далажыць яму аб выніках. Штогод дзяржпадтрымку атрымліваюць больш за 3 тыс. суб'ектаў гаспадарання. Пры гэтым на працягу апошніх гадоў яўна прасочваецца негатыўная тэндэнцыя недасягнення атрымальнікамі падтрымкі даведзеных мэтавых паказчыкаў. Вызначаная частка сродкаў дзяржпадтрымкі траціцца неэфектыўна, пры гэтым асноўная сума неэфектыўна выкарыстаных сродкаў прыпадае на рэалізацыю асобных інвестыцыйных і інавацыйных праектаў, што сведчыць аб недастатковай прапрацоўцы прымаемых рашэнняў аб неабходнасці іх рэалізацыі. Камітэт дзяржкантролю прапануе накіроўваць дзяржпадтрымку выключна на акупныя праекты. Аляксандр Лукашэнка, закранаючы ў цэлым работу Камітэта дзяржаўнага кантролю, запатрабаваў глыбокай аналітычнай работы пры ажыццяўленні кантрольных функцый. Старшыня КДК у сваю чаргу падкрэсліў, што ў 2011 годзе кантрольна-аналітычная работа прыме больш маштабныя формы. Прэзідэнту былі таксама даложаны шэраг іншых раней дадзеных ім даручэнняў бягучага характару па асобных тэмах.-0-