А. Лукашэнка зацвердзіў афіцыйныя геральдычныя сімвалы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці
2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў афіцыйныя геральдычныя сімвалы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 28 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам у мэтах узнаўлення гістарычных і стварэння новых афіцыйных геральдычных сімвалаў некаторых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі ўстанаўліваюцца афіцыйныя геральдычныя сімвалы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці — гербы і сцягі Віцебскага раёна, гарадскіх пасёлкаў Бегамль Докшыцкага раёна, Балбасава Аршанскага раёна, Лынтупы Пастаўскага раёна, Арэхаўск Аршанскага раёна; сцягі горада Верхнядзвінска і Верхнядзвінскага раёна, горада Гарадка і Гарадоцкага раёна, горада Докшыцы і Докшыцкага раёна, горада Талачына і Талачынскага раёна, гарадскога пасёлка Ушачы і Ушацкага раёна, горада Дуброўна.
Указам таксама зацверджаны палажэнні аб гэтых афіцыйных геральдычных сімвалах, іх апісанні і выявы.-0-