А.Лукашэнка: у Беларусі не будзе "каляровых рэвалюцый", пакуль я Прэзідэнт
20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не дапусціць правядзення ў краіне "каляровых рэвалюцый". Аб гэтым ён заявіў 20 красавіка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ну не будзе тут каляровых рэвалюцый, родныя мае. Не будзе! Пакуль я Прэзідэнт, гэтых рэвалюцый не будзе!" - запэўніў ён. "І ніхто тут не збіраецца страляць у уласны народ. Наш народ не настолькі дурны, каб, атрымаўшы нейкія грошы з-за мяжы, сёння ісці громіць і штурмаваць. Не будзе ён гэтага рабіць, і сітуацыі такой няма. І не будзе гэтай сітуацыі ў краіне, нават калі мы ўсе будзем у Расіі купляць, што нам трэба, па сусветных цэнах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што Беларусь ужо "прайшла тую кропку, калі нас можна было паставіць на калені". "Зыходзіць часам кіраўніцтва Расіі з таго, што, маўляў, нікуды не падзенуцца. Падзенемся! У цэнтры Еўропы краіна пуставаць не будзе! Але нахіляць нас, пінаць нікому дазволена не будзе! - заявіў Прэзідэнт. - Як бы гэта ні патэтычна і гучна гучала: я Прэзідэнт краіны, выбраны 10-мільённым народам, і нахіляць мяне не дазволена, таму што гэта знявага народа, калі Прэзідэнт поўзае перад кімсьці на каленях".
"Мы выжылі ва ўмовах фінансава-эканамічнага крызісу. І я сёння вымушаны дзякаваць не родную Расію-матухну, а каго? МВФ, Еўропу, Захад - яны нам гэтыя мільяррды давалі, каб краіна выжыла. Яны нас падтрымалі. Чаму вы да нас так ставіцеся?" - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.-0-