А. Лукашэнка ўручыў У. Леанцьеву спецыяльную ўзнагароду Прэзідэнта Беларусі
10 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўручыў народнаму артысту Расіі Валерыю Лявонцьеву спецыяльную ўзнагароду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". Цырымонія ўзнагароджання прайшла сёння падчас адкрыцця XVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Валерый Лявонцьеў падзякаваў Аляксандра Лукашэнку за ўзнагароду. Паводле слоў народнага артыста, "Славянскі базар у Віцебску" ператварыўся ў выдатную традыцыю, і гэтая традыцыя стала сапраўды ўсенародным святам. -0-