А.Лукашэнка: заробкі ў Беларусі будуць расці разам з ростам прадукцыйнасці працы

26 красавіка, Быхаўскі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі зарплаты будуць павышацца з ростам прадукцыйнасці працы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падчас размовы з працаўнікамі Быхаўскага кансервавага-агароднінасушыльнага завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Будзеце вырабляць больш прадукцыі - будзеце больш прадаваць, будзе больш грошай, а значыць і больш зарплата. Ніхто незаробленых грошай нікому не дасць, кажу вам прама. Друкаваць грошы мы не будзем для таго, каб плаціць зарплату", - адзначыў Прэзідэнт. На яго думку, "трэба самім напружвацца і думаць, як зарабляць". А калі спатрэбіцца дапамога дзяржавы - дапаможам, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Тлумачачы, чаму ён прыехаў менавіта ў Быхаўскі раён, Прэзідэнт сказаў, што хацеў паглядзець, як жывуць тут людзі, як адраджаецца вытворчасць. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пераканаўся ў эфектыўнасці адроджаных земляў. "Я вельмі рады, што мы адрадзілі гэты цудоўны куток і паціху пераадольваем гэты чарнобыльскі сіндром", - дадаў кіраўнік дзяржавы. -0-