А.Лукашэнка завяршыў наведванне Лацінскай Амерыкі і накіраваўся ў Мінск

29 чэрвеня, Каракас /Таццяна Паляжай - БелТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка завяршыў наведванне краін Лацінскай Амерыкі і накіраваўся ў Мінск, перадае карэспандэнт БелТА. Кіраўнік дзяржавы з афіцыйным візітам наведаў Кубу, Венесуэлу і Эквадор. З кожнай з краін былі вызначаны напрамкі развіцця супрацоўніцтва, падпісаны міжнародныя дакументы.-0-