Амерыканскія дэсантнікі пройдуць экспрэс-падрыхтоўку ў 103-й мабільнай брыгадзе

30 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Амерыканскія дэсантнікі пройдуць экспрэс-падрыхтоўку ў 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгадзе Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік камандзіра брыгады Павел Пішчулоў.

Дэлегацыя амерыканскіх вайскоўцаў прыбывае сёння ў воінскае злучэнне. На працягу некалькіх дзён госці правядуць трэніроўкі на паветрана-дэсантным комплексе, а затым здзейсняць скачкі з парашутам. Акрамя таго, яны пазнаёмяцца з гісторыяй і баявым шляхам праслаўленай брыгады.

У Дзень паветрана-дэсантных войскаў 2 жніўня калегі беларускіх дэсантнікаў прымуць удзел у святочных мерапрыемствах, якія пройдуць у Віцебску.-0-