Амерыканскія педыятры праводзяць у Віцебску праграму-трэнінг па рэанімацыі нованароджаных
Амерыканскія педыятры праводзяць праграму-трэнінг па рэанімацыі нованароджаных у Віцебску на базе дзіцячай абласной клінічнай бальніцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дабрачынны міжнародны праект "Першасная рэанімацыя нованароджаных" рэалізуецца ў Беларусі ўпершыню. У горадзе на Дзвіне ён праводзіцца Гуманітарнай службай Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён праз Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб'яднанне "Сафія". У Віцебск прыбылі каардынатары праекта Ісаак і Глорыя Фергюсон, гуманітарныя валанцёры МДГА "Сафія", а таксама каманда сертыфікаваных Амерыканскай акадэміяй педыятрыі трэнераў-медыкаў.
З беларускага боку ў праекце прымаюць удзел больш за 100 педыятраў, неанаталогаў, акушэрак, неанатальных медсясцёр, якія прадстаўляюць радзільныя аддзяленні раённых, гарадскіх бальніц, радзільныя дамы, а таксама выкладчыкі медыцынскіх каледжаў вобласці і Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Пяцідзённы трэнінг уключае тэарэтычныя і практычныя заняткі з выкарыстаннем манекенаў. Пасля прайшлі навучанне ўрачы змогуць самі праводзіць аналагічныя заняткі для сваіх калег па месцы працы. Ініцыятарам правядзення мерапрыемства выступіла абласное ўпраўленне аховы здароўя. "У выпадку зацікаўленасці мясцовых органаў улады мы гатовыя аказаць садзейнічанне ў рэалізацыі гэтай праграмы і ў іншых рэгіёнах Беларусі", - сказаў каардынатар праекта Ісаак Фергюсон.
У гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА Ісаак Фэргюсан адзначыў, што першыя хвіліны жыцьця нованароджанага зьяўляюцца крытычнымі: важна, каб малое само пачало дыхаць. Паводле яго словаў, у 90% выпадкаў так і адбываецца. Але застаюцца яшчэ 10%, калі ў дзяцей узнікаюць розныя праблемы з дыханьнем. На дадзены момант, паводле сусьветнай статыстыкі, гэта становіцца асноўнай прычынай гібелі каля 35% нованароджаных. Між тым правільна і своечасова аказаная дапамога ў большасьці такіх выпадкаў дапамагае захаваць жыцьцё малога. "Наш праект закліканы садзейнічаць зьніжэньню выпадкаў гібелі нованароджаных ад асфіксіі. Штогод мы праводзім каля 40 такіх трэнінгаў у розных краінах сьвету. Сярэдні кошт такога праекту складае $75 тыс.", - дадаў ён.
МБГА "Сафія" перадасьць установам аховы здароўя і навучальным установам Віцебскай вобласьці клінічнае абсталяваньне для штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, ларынгоскопы, мэдычныя трэнажоры, у тым ліку для інтубацыі трахеі нованароджаных, а таксама экзэмпляры апошняга выданьня кнігі "Рэанімацыя нованароджаных", якая выйшла на расейскай мове ў 2012 годзе.
Міжнароднае дабрачыннае грамадзкае аб'яднаньне "Сафія" спансуецца Гуманітарнай службай Царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён. У Беларусі аб'яднаньне ажыцьцяўляе сваю дзейнасьць з 1999 году. За гэты час пры яго падтрымцы былі рэалізаваныя розныя праекты, накіраваныя на аказаньне дапамогі пажылым, маламаёмным грамадзянам, інвалідам і іншым уразьлівым катэгорыям насельніцтва.
Вольга Багачова