Анатоль Ліневіч правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцах
Паступіўшыя звароты ўтрымлівалі просьбы, прапановы, а таксама папрокі ў адрас асобных структур, арганізацый. Спектр тэм быў шматгранным. Адны праблемы датычыліся інтарэсаў грамадзян, іншыя – дзейнасці юрыдычных асоб. Кожнае з паступіўшых пытанняў незалежна ад ступені складанасці і актуальнасці было ўзята на кантроль.
Напрыклад, першы зварот, які прагучаў па тэлефоне, датычыўся добраўпарадкавання могілак паблізу вёскі Паўднёвае Гняздзілава ў Докшыцкім раёне. У прыватнасці, гаворка ішла аб яго агароджы і ачыстцы ад дрэў і хмызнякоў. Вяскоўцы, а многія з іх ужо дасягнулі пажылога ўзросту, гатовыя аказаць дапамогу ў навядзенні парадку, аднак сабраць неабходную суму на набыццё агароджы – для іх задача няпростая.
Анатоль Ліневіч падкрэсліў, што за могілкамі трэба абавязкова даглядаць, і насельніцтва ў вырашэнні падобных пытанняў павінна прымаць непасрэдны ўдзел у добраўпарадкаванні. У бліжэйшы час будуць устаноўлены тэрміны і парадак правядзення неабходных мерапрыемстваў. Па просьбе старасты вёскі, і ў самым населеным пункце будзе наведзены парадак.
На кантроль узята і прапанова аб набыцці новага спецыяльна абсталяванага аўтамабіля для арганізацыі гандлю, часцей званага « аўталаўка». Анатоль Канстанцінавіч адзначыў, што каштуе гэта нятанна, аднак, калі ёсць у тым патрэба, трэба купляць машыну. Пры адсутнасці стацыянарнай крамы ў вёсцы, перавозны гандлёвы пункт райпо павінен адпавядаць прадпісаным нормам, мець усё неабходнае для задавальнення пакупніцкага попыту.
Інвалід I групы Марыя Іосіфаўна, якая пражывае ў аграгарадку Параф'янава, прасіла дапамагчы заасфальтаваць 300 метраў дарогі, якая вядзе да амбулаторыі ў яе населеным пункце. Жанчына пражывае адна, перасоўваецца на калясцы. Да лячэбнай установы, здавалася б, рукой падаць, але сваімі сіламі дабрацца туды па жвіровай дарозе, надзвычай складана. Пытанне ўзята на кантроль, пры наяўнасці фінансавых сродкаў дадзены ўчастак будзе заасфальтаваны.
Была таксама агучана тэма аб магчымай рэарганізацыі сярэдняй школы ў базавую ў аграгарадку Дабрамыслі Лёзненскага раёна. Звярнуўшыеся запэўніваюць, што гэта прывядзе да немінучага адтоку жыхароў у горад, завядання населенага пункта. Пакуль у пасёлку дастаткова шмат моладзі.
– Я супраць падобных пераўтварэнняў, больш за тое лічу, што калі закрываюць установы адукацыі на вёсцы – вёска гіне, – адзначыў Анатоль Канстанцінавіч. – Таму неабходна добра ўсё ўзважыць, пачуць меркаванні педагогаў, бацькоў, мясцовых жыхароў. Пытанне будзе ўзята на кантроль.
Анастасія ў размове з Анатолем Канстанцінавічам ледзь стрымлівала слёзы. Яе аповяд – сюжэт для сапраўднага серыяла. Мужчына, з якім яна не складалася ў шлюбе, але ад якога нарадзіла дзіця, забраў двухгадовага малога і вывез за межы краіны, да сябе на радзіму. Пры гэтым работнікі праваахоўных органаў парушэнняў з боку бацькі не выявілі. Пытанне будзе дэталёва вывучана.
Былі таксама агучаны праблемы, якія тычацца выплаты наяўнай запазычанасці адной юрыдычнай асобы перад іншай, стану дарогі Слабада-Рожна, працягласць якой складае каля 7 км, вызначэння групы інваліднасці, парушэння ўмоў дагавора прыватнай кампаніяй, якая займаецца вырабам кухоннай мэблі.
Асобна Анатоль Ліневіч удзяліў увагу вывучэнню жанравай і тэматычнай разнастайнасці, прадстаўленай на старонках раённай газеты «Родныя вытокі», пацікавіўся найбольш яркімі падзеямі з жыцця раёна. Таксама ён прапанаваў часцей пісаць матэрыялы пра гісторыю краю, звяртаючыся па дапамогу, напрыклад, архіўных дакументаў, старых здымкаў, малавядомых падзей і фактаў. Дзякуючы гэтаму газета стане яшчэ цікавейшай.
У працяг гістарычнай тэмы Анатоль Канстанцінавіч адзначыў, што ў раёне трэба актыўней развіваць турыстычную сферу, папулярызаваць прыгажосць роднага краю.
Фота Дзіяны БЕРНІКОВІЧ, "Віцебскія весці".