Анатоль Ліневіч правёў прыём грамадзян і «прамую лінію» ў Міёрах

Анатолий Линевич провел прием граждан и «прямую линию» в Миорах

Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў у Міёрскім райвыканкаме выязны прыём грамадзян і «прамую лінію».

Колькасць заяўнікаў, якія звярнуліся да прадстаўніка ўлады, паказала, што ў раёне ёсць балючыя кропкі. Практычна гадзіну не змоўкаў тэлефон «прамой лініі». З розных куткоў Міёршчыны тэлефанавалі жыхары з адной праблемай – Полацкі малочны завод запазычыў насельніцтву за здадзенае яму малако. На 31 студзеня за два дэкады снежня і студзень было не аплачана.

Анатоль Ліневіч адразу ж звязаўся з кіраўніцтвам прадпрыемства і даручыў тэрмінова правесці аплату здадзенай насельніцтвам сыравіны.

Жыхароў аграгарадка Туркава хвалявала якасць пітной вады. Ім таксама растлумачылі, што адноўлена фінансаванне будаўніцтва станцыі абезжалезвання, з уводам якой у эксплуатацыю пытанне будзе знята з парадку дня.

На асабісты прыём да памочніка Прэзідэнта прыйшлі чатыры чалавекі. Часлаў Саруль прасіў паспрыяць добраўпарадкаванню могілак на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна, у прыватнасці спілаваць старыя дрэвы, ачысціць ад зараснікаў хмызняку і ліквідаваць звалкі.

Па даручэнні жыхароў райцэнтра і вёскі Блажкі да Анатоля Ліневіча звяртаўся Віктар Гайбовіч. Ён прасіў для бяспекі руху пешаходаў і кіроўцаў асвятліць скрыжаванне дарогі Браслаў –Полацк і Міёры Верхнядзвінск.

У жыхара шматкватэрнага дома на вуліцы Лермантава ў райцэнтры назапасілася шмат прэтэнзій да будаўнікоў, якія пакінулі пасля сябе шматлікія недаробкі. А Паўла Латушку не задавальняў рэжым працы аўтастанцыі ў Дзісне.

– Усе праблемы, з якімі звярнуліся жыхары Міёршчыны, будуць вырашаны станоўча, людзей у бядзе не пакінем, – сказаў, падводзячы вынікі рабочага візіту, Анатоль Ліневіч. 

"Віцебскія весці"