Анатоль Ліневіч: «Самы важны на сённяшні дзень грамадзянскі абавязак – прыняць удзел у рэферэндуме»

Дыялогавая пляцоўка напярэдадні важнай дзяржаўнай падзеі – рэспубліканскага рэферэндуму – адбылася ў ВДМУ.

Размову пра патрыятызм, новацыі, унесеныя ў праект Канстытуцыі, і многія іншыя актуальныя пытанні сучаснасці вёў са студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны памочнік Прэзідэнта – галоўны інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч. 

Студэнт 2-га курса фармацэўтычнага факультэта медуніверсітэта Максім Будніцкі прадэманстраваў веданне гісторыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і змяненняў, якія абмяркоўваліся на папярэдніх рэферэндумах. Сакратар камітэта БРСМ ветэрынарнай акадэміі Вікторыя Нячай падзялілася вопытам удзелу ў дыялогавых пляцоўках, дзякуючы чаму студэнты маюць поўную інфармаванасць аб зменах і дапаўненнях у Асноўны закон краіны і ўсведамляюць важнасць іх для грамадства.

Якія бонусы ёсць сёння ў моладзі Беларусі? Ці трэба працягваць моладзевы ўзрост да 35 гадоў? Ці не рана балатавацца ў дэпутаты ў 21 год? Гэтыя пытанні жыва дыскутаваліся ўдзельнікамі дыялогавай пляцоўкі. Маладзёжныя спікеры выказвалі падзяку за тое, што камісіяй, якая працавала над складаннем праекта Канстытуцыі, былі прадугледжаны змяненні, якія тычацца таго, што дзяржава спрыяе духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю моладзі і стварае ўмовы для рэалізацыі яе патэнцыялу. 

– Важна памятаць, што ў Канстытуцыі ёсць правы, і справа кожнага, як імі скарыстацца, – сказаў, звяртаючыся да моладзі, Анатоль Ліневіч. – Але ў ёй прапісаны і абавязкі, і ваша самая важная на сённяшні дзень грамадзянская абавязак прыняць удзел у рэферэндуме. Галоўны дакумент дзяржавы – гэта глыбока прадуманы, вывераны закон. Яго стварала камісія, у якую ўваходзілі спецыялісты самых розных напрамкаў дзейнасці.

"Віцебскія весці"