Анатоль Ліневіч: «Сёння чакаем прыняцця значных рашэнняў, у тым ліку для эканомікі, тэрытарыяльнай абароны краіны»

Першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анатоль Ліневіч падзяліўся з "ВВ" уражаннямі ад першага дня работы УНС і чаканнямі ад другога дня:

- У дакладзе Прэзідэнта абазначаны напрамкі, становішча нашай краіны, яе аўтарытэт на міжнароднай арэне. Самы галоўны аспект, што Беларуссю кіруе аўтарытэтны лідар, ён абраны старшынёй Усебеларускага народнага сходу. Мы ўпэўнены ў ім, у будучыні нашай краіны, якое вызначана на пасяджэнні УНС. Сёння чакаем прыняцця значных рашэнняў, у тым ліку для эканомікі, тэрытарыяльнай абароны краіны. Упэўнены, што бяспека Беларусі будзе забяспечана. Важна, што лёсавызначальныя рашэнні прымаюцца на такім высокім узроўні, калегіяльна дэлегатамі УНС.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"