Анатоль Ліневіч узгоднены на пасаду першага намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі вызваліў Анатоля Ліневіча ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Віцебскай вобласці ў сувязі з пераходам на іншую працу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Адпаведны ўказ №57 падпісаны 28 лютага.

Прэзідэнт Беларусі ўзгадніў прызначэнне Анатоля Ліневіча першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама.

БЕЛТА.