Анатоль Васерман узяў удзел у турніры па інтэлектуальных гульнях «Кубак Еўфрасінні Полацкай» у Полацку

Барацьба інтэлектуалаў разгарнулася 8 — 9 верасня ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Сюды на міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «Кубак Ефрасінні Полацкай» з'ехаліся 14 наймацнейшых каманд з Беларусі і Расіі, у тым ліку і калектыў вядомага эрудыта Анатоля Васермана.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі абласны камітэт БРСМ, абласны Савет дэпутатаў і ААТ «АСБ Беларусбанк».

— Развіццё і падтрымка інтэлектуальных здольнасцей моладзі заўсёды былі важнай справай для БРСМ, — распавёў выконваючы абавязкі першага сакратара абласнога камітэта моладзевай арганізацыі Вячаслаў Хрол. — Мы рады дапамагаць развівацца маладому пакаленню, матываваць яго на заваяванне новых вяршынь.

Кожная з каманд прадэманстравала свае здольнасці ў «Што? Дзе? Калі?», «Сваёй гульні» і «Мазгавым штурме». Пераможцамі конкурсу сталі хлопцы з Санкт-Пецярбурга. Першае месца ў «Сваёй гульні» заваявалі розумакі з Полацка.

— Дадзены турнір праходзіў упершыню і вельмі спадабаўся яго ўдзельнікам, — адзначыў старшыня інтэлектуальнага клуба Цэнтра культуры «Віцебск» Аляксей Галкін. — Шмат хто выказаў жаданне і ў наступным годзе ўступіць у інтэлектуальную сутычку.

Для ўдзельнікаў конкурсу была арганізавана культурная праграма: аглядная экскурсія па самым старажытным горадзе Беларусі.

"Віцебскія весці".