Андрэй Кабякоў ацаніў перспектывы прамысловасці Віцебскай вобласці

Андрей Кобяков оценил перспективы промышленности Витебской области
Кіраўнік урада прыняў удзел у нарадзе, якая прайшла ў мінулы чацвер у аблвыканкаме, на парадку дня якога стаяла пытанне аб развіцці прамысловага комплексу вобласці, праблемах яго функцыянавання. Перад пасяджэннем прэм'ер-міністр наведаў ААТ "Оршабудматэрыялы", замежнае прадпрыемства «Лінпак Пекеджынг Іст», ООО "ПО "Энергокомплект" и ОАО "Витязь". Как отметил Андрей Кобяков, данные предприятия разные по профилю. Это дает возможность сделать определенный срез, позволяющий оценить ситуацию в промышленности региона.

Пры наведванні ПА «Энергокомплект» акцэнт быў зроблены на праблему рэалізацыі імпартазамяшчальнай прадукцыі. Прадпрыемства – найбуйнейшы вытворца кабеля ў Беларусі. Некалькі гадоў таму тут устаноўлена новая лінія, якая дазваляе выпускаць высокавольтнага кабелі. Як растлумачыў дырэктар па развіцці Андрэй Галамуздаў, «Энергокомплект» на сённяшні дзень вырабляе самую якасную прадукцыю, якая адпавядае еўрапейскім і сусветным стандартам. Пра гэта сведчаць атрыманыя сертыфікаты, узнагароды міжнародных выстаў. У мінулым годзе выпушчана больш за 5 тыс. км кабеля – гэта свайго роду рэкорд для прадпрыемства, а па аб'ёмах вытворчасці саманясучага ізаляванага провада віцябляне апярэдзілі расійскіх лідэраў.

– Дадзеная прадукцыя высокатэхналагічная. У выпадку нейкіх бедстваў, калі не вытрымліваюць бетонныя апоры, наш кабель не пашкоджваецца. Цяпер прадпрыемства працуе над ноу-хау – выпускам у рамках праграмы «Аптычнае валакно ў кожны дом» кабеля ў кабелі, які не толькі праводзіць электраэнергію, але і перадае інфармацыю, – адзначыў Андрэй Галамуздаў.

Больш за 75% прадукцыі ідзе на экспарт. А вось пастаўкі на айчынны рынак значна скараціліся. Калі ў 2012 годзе яны складалі 55%, у 2013-м – 36%, то ў мінулым – усяго 20%. У гутарцы з прэм’ер-міністрам старшыня савета дырэктараў ПА «Энергакомплект» Сяргей Падгайскі звярнуў увагу на тое, што Беларусь траціць сотні мільёнаў долараў на куплю кабеля, хоць аналагічны вырабляецца ў Віцебску. Часта з-за мяжы прывозіцца не якасны тавар – танны кантрафакт, з якім сур’ёзны вытворца не можа канкураваць і прайграе тэндары. Былі выпадкі, калі беларускае прадпрыемства не дапускалі да расійскіх таргоў. Нягледзячы на тое, што мы знаходзімся ў адзінай эканамічнай прасторы, Расія актыўна абараняе свой рынак.

– Агучаныя факты патрабуюць сур’ёзнага вывучэння, можна нават сказаць – расследавання. Прадпрыемства выпускае высокатэхналагічную прадукцыю, яе купляюць многія краіны далёкага замежжа, што з’яўляецца лепшым паказчыкам яе якасці. Будзем разбірацца, – адзначыў Андрэй Кабякоў.

У ААТ «Віцязь» кіраўнік урада азнаёміўся з выпускаемай прадукцыяй. У мінулым найбуйнейшы тэлезавод сёння знаходзіцца ў складаным эканамічным становішчы. З-за адсутнасці абаротных сродкаў прадпрыемства практычна згарнула выпуск тэлевізараў і займаецца іншымі профілямі. У прыватнасці, бытавой, медыцынскай, пажарнай тэхнікай, а таксама мэбляй, будматэрыяламі, лініямі па апрацоўцы рыбы. Запатрабаваны лічбавыя прыстаўкі для тэлевізараў, а таксама для інтэрактыўнага тэлебачання «ZALA». Генеральны дырэктар Сяргей Гунько паказаў уласныя распрацоўкі «Віцязя» ў праграмным забеспячэнні і вытворчасці спецтэхнікі для ваенна-абароннай прамысловасці і распавёў аб перспектыўных напрамках. Адзін з іх – сумесны з фірмай з Нідэрландаў прадпрыемства па выпуску гандлёвага абсталявання для гіпермаркетаў. Плануецца, што яно прыступіць да працы ў верасні 2015 года. Але прынцыпова важна захаваць і вытворчасць тэлевізараў.

Андрэй Кабякоў падтрымаў у гэтым генеральнага дырэктара і выказаў перакананне, што тэлевізары «Віцязь» будуць запатрабаваны на рынку.

– Пакупнікі крыху адвыклі ад гэтай маркі, але, думаю, зноў ацэняць яе па вартасці, – падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Ён таксама дадаў, што з прыходам новага кіраўніка прадпрыемства вядзе актыўны пошук розных напрамкаў дзейнасці, арыентуючыся на запыты рынку. «Перспектывы ў «Віцязя» добрыя, але трэба развязаць фінансавыя вузлы, і тады прадпрыемства зойме тыя пазіцыі, якія дазволяць яму нармальна працаваць», – падагульніў Андрэй Кабякоў.

Размова аб болевых кропках прамысловага комплексу і перспектывах яго развіцця была працягнута на нарадзе ў аблвыканкаме. У ёй таксама прынялі ўдзел старшыня Дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Анфімаў, кіраўнікі канцэрнаў «Белнафтахім», «Беллеспаперпрам», «Беллегпрам», прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці.

Выступіўшы з дакладам, першы намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Грэбнеў падкрэсліў, што прамысловасць Віцебшчыны – аснова развіцця рэгіёна, бюджэтастваральная галіна. У вобласці працуюць больш за 1200 прадпрыемстваў, на якіх заняты каля 120 тыс. чалавек. На долю прамысловасці прыпадае больш за 47% усіх паступленняў у бюджэт, 33,6% валавога рэгіянальнага прадукту. Сёння многія прадпрыемствы адчулі негатыўны ўплыў падзення курса расійскага і беларускага рубля, павелічэння ставак па крэдытах, росту цэн на энерганосьбіты і г.д. У выніку ў студзені ў фактычных цэнах аб'ём выпуску прадукцыі зніжаны на 4%, павялічыліся складскія запасы. Экспарт тавараў у Расійскай Федэрацыі ў студзені склаў 58,8% да ўзроўню 2014 года. Затое продажы ў іншыя краіны, у тым ліку ў Еўрасаюз, выраслі амаль на 23%. Гэта значыць, удалося збалансаваць працу на знешніх рынках. Прамысловы комплекс вобласці мае дастатковы патэнцыял для таго, каб пераадолець негатыўныя тэндэнцыі. «У кожнага кіраўніка ёсць план дзеянняў, які дазволіць выраўнаваць сітуацыю і справіцца з даведзенымі заданнямі», – адзначыў Генадзь Грэбнеў.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што аднаўленне нармальнай працы прамысловага комплексу з'яўляецца ключавым пытаннем.

– Наша галоўная задача – захаваць спакой людзей, калектывы, іх кампетэнцыю, каб перажыць цяжкія часы і затым хутка заняць тыя нішы, якія вызваліліся падчас крызісных з'яў, – падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Таксама прэм'ер-міністр пабываў на прадпрыемстве па выпуску будаўнічай прадукцыі ААТ «Аршабудматэрыялы».

Тут наладжана вытворчасць сценавых блокаў з ячэістага бетону, а таксама тратуарнай пліткі і бардзюра. На сённяшні дзень завод адчувае пэўныя эканамічныя цяжкасці з прычыны вялікай запазычанасці і крэдыторскага пакета – даўгі перавышаюць гадавы абарот выручкі.

Праблемы і шляхі іх вырашэння абмяркоўваліся падчас азнаямлення кіраўніка ўрада з працай прадпрыемства. Як растлумачыў генеральны дырэктар ААТ

«Аршабудматэрыялы» Ігар Шыкуць, старая вытворчасць блокаў трэцяй катэгорыі тэхнічна састарэла і абсалютна нерэнтабельная. Была агучана прапанова яе спыніць, што дазволіць, улічваючы затраты на ўтрыманне, энерганосьбіты, зарплату абслуговага персаналу, эканоміць 360 млн рублёў штомесяц.

Дзякуючы рэалізаванаму ў 2011 годзе інвестыцыйнаму праекту па мадэрнізацыі вытворчасці блокаў з ячэістага бетону выпуск газасілікатнай блокаў даведзены да 600 куб.м у суткі. У яго рамках закуплена і ўстаноўлена летам мінулага года тэхналагічнае абсталяванне, што ўжо забяспечыла больш эфектыўную працу прадпрыемства і дазволіла знізіць затраты. Як паказалі разлікі, для выхаду на рэнтабельнасць эканомія грашовых сродкаў павінна складаць парадку 1 млрд 200 мільёнаў рублёў у месяц. Таму кіраўніцтвам сумесна з райвыканкамам распрацаваны шэраг мер, якія паспрыяюць выхаду са створанай сітуацыі. У прыватнасці, плануецца будаўніцтва суперсучаснай лініі па выпуску сценавых блокаў, што дасць магчымасць выйсці на расійскі рынак з новай прадукцыяй. А з дапамогай існуючага абсталявання будзе цалкам насычаны ўнутраны рынак.

Абмяркоўвалі і пытанне рэструктурызацыі вытворчасці.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што геаграфічнае становішча Оршы, блізкасць з Расіяй пры правільнай арганізацыі працы як нельга лепш паспрыяе выхаду на станоўчыя эканамічныя паказчыкі, а таксама адобрыў распрацаваныя і якія прадпрымаюцца кіраўніцтвам меры.

Таксама Андрэй Кабякоў наведаў замежнае прадпрыемства "Лінпак Пекэджынг Іст" з англійскім капіталам, якое адкрылі ў 2014 годзе. Кіраўнік урада даў станоўчую ацэнку наладжанай тут працы, а таксама якасным паказчыкам эканамічнага развіцця. Ён выказаў пажаданне па павелічэнні магутнасцей вытворчасці ўпакоўкі са вспененага полістыролу.

Таццяна ПАСТЭРНАК і Вольга ЛЕБЕДЗЕВА, "Віцебскія весці"