Андрэй Кабякоў даручыў дапрацаваць план першачарговых мер па развіцці Аршанскага раёна
На пасяджэнні разглядаўся праект плана, у якім было пазначана больш за 90 пунктаў, прапанаваных для рэалізацыі ў розных галінах. Па выніках пасяджэння прэм'ер-міністр даручыў дапрацаваць дакумент. Асаблівую ўвагу кіраўнік урада звярнуў на неабходнасць выпрацоўкі канкрэтных комплексных мерапрыемстваў, выкананне якіх надасць імпульс сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёна. Удзельнікі пасяджэння наведалі сёння шэраг прадпрыемстваў рэгіёна: філіял "Сладкая краіна" дзяржаўнага прадпрыемства "Кандытарская фабрыка "Віцьба", ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод", ААТ "Тэхніка сувязі", СТАА "Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел". На пасяджэнне былі запрошаны члены Прэзідыума Савета Міністраў, вышэйшыя службовыя асобы, памочнікі кіраўніка дзяржавы, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў кіравання, буйных банкаў, Віцебскага аблвыканкама, Аршанскага райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў раёна ўсіх форм уласнасці, прадстаўнікі прыватнага бізнесу.