Ангеліна Ломака і Раман Валожнеў прадставяць Беларусь на «Славянскім базары»
Мінчанін Раман Валожнеў прадставіць Беларусь на XXIX Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2020".
Гала-канцэрт фіналу нацыянальнага адбору прайшоў 14 сакавіка на сцэне Палаца культуры Лідзе. Дыплом пераможцы і прыз - крыштальная ліра - уручаны 23-гадоваму Раману Валожневу з Мінска.
Акрамя таго, у Лідзе вызначылі прадстаўніка Беларусі на XVIII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2020". Пераможцам нацыянальнага адбору стала 13-гадовая мінчанка Ангеліна Ламака.
Адборачныя туры праходзілі ва ўсіх абласных гарадах, а таксама ў сталіцы. Па выніках гэтых тураў двух песенных конкурсаў "Славянскага базару" - Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу - было прадстаўлена 69 заявак ад выканаўцаў.
XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 21 ліпеня.