«Анёлы Га́рлема» прыехалі з Амерыкі ў Віцебск, каб дапамагчы маці дваіх дзяцей з абласнога цэнтра

«Ангелы Гарлема» приехали из Америки в Витебск, чтобы помочь матери двоих детей из областного центра
«Га́рлем Го́спел Хо́р», які многія называюць «Анёлы Гарлема», унікальны тым, што выступае як у самых прыгожых храмах свету, так і ў свецкіх залах.

«

Га́рлем Го́спел Хо́р», які многія называюць «Анёлы Гарлема», унікальны тым, што выступае як у самых прыгожых храмах свету, так і ў свецкіх залах. Лепшыя галасы «чорнай» Амерыкі, якія 26 гадоў таму адабраў знакаміты прадзюсар Алан Бейлі, выконваюць блюз, соўл, фанк, джаз, спірычуэлс, а таксама прызнаныя сусветныя хіты з рэпертуару Стыві Уандэра, Майкла Джэксана, «TheBeatles» і іншых.

Але аснова іх рэпертуару — радасная і запальная музыка госпел (афраамерыканскія спевы, якія праслаўляюць Госпада).

Гэты жанр з'явіўся ў асяроддзі цемнаскурага насельніцтва Амерыкі на аснове працяглых і адчувальных духоўных песень. Ад выканаўцаў каталіцкіх або праваслаўных узнёслых хоралаў госпел-спевакі адрозніваюцца радыкальнай весялосцю. Па галівудскім кіно многім знаёма гэтае заразлівае шоў. І

«Га́рлем Го́спел Хо́р» прыкметны магутнай энергетыкай і пачуццём гумару. Яны заводзяць залу з першых нот і не адпускаюць да апошніх кампазіцый!

Галасы гэтых адзінаццаці выканаўцаў лічацца аднымі з лепшых не толькі ў ЗША, але і ў свеце. Яны гучалі ў найбуйнейшых залах Амерыкі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Францыі, Італіі, Японіі, Карэі і іншых краін.

Легендарны калектыў нават выступаў у Ватыкане перад Папам Рымскім Янам Паўлам II.

«Га́рлем Гос́пел Хор» можа пахваліцца сумеснымі канцэртамі з «U2», Уітні Х’юстан, Даянай Росс, Аврыл Лавін, «Gorillaz», Сіндзі Лаўпер і іншымі зоркамі.

Цяпер жа ўпершыню беларусам прадастаўляецца магчымасць убачыць хор нажыва. Акрамя Мінска, сталіцы з вялікімі канцэртнымі пляцоўкамі, нечакана пашанцавала і Віцебску. Усё таму, што

«Га́рлем Гос́пел Хор» з'яўляецца амбасадарам добрай волі і абавязковая ўмова выступленняў калектыву — дабрачыннасць. У Віцебску галасы «Ангелаў Га́рлема» закліканы дасягнуць сэрцаў слухачоў, каб дапамагчы Людміле Шырман.

Яна верніца з парафіі Святога Антонія, жанчына з нялёгкім лёсам. На яе долю выпала нямала выпрабаванняў: няўладкаванасць асабістага жыцця, складаныя адносіны з бацькам-інвалідам, незапланаваная цяжарнасць. Але яна адмовілася ад аборту, на якім настойвалі навакольныя, і нарадзіла двух цудоўных хлопчыкаў-двайнят Паўла і Ягора.

Зусім нядоўга мама пажыла з малымі ў пакойчыку аднаго з гарадскіх інтэрнатаў. Неўзабаве абвастрылася хвароба бацькі, і Людміле разам з дзецьмі давялося перабрацца ў бацькоўскі дом, каб даглядаць хворага, дараваўшы яму ўсе крыўды мінулага. Яна працягвала клапаціцца пра бацьку да самай яго смерці.

Але калі двайнятам не было яшчэ і года, у Людмілы пачалі моцна балець ногі. Пазней высветлілася, што ў яе артроз тазасцегнавага сустава і пазваночніка, а таксама астэартроз каленных суставаў I і II ступені. Такое захворванне патрабуе неадкладнага лячэння. Патрэбна аперацыя па замене суставаў, інакш хвароба будзе прагрэсаваць і абяздоліць жанчыну, якая ўжо зараз стала інвалідам.

Аперацыя дарагая – 35 млн рублёў. Пры пенсіі 700 тысяч і перыядычных падпрацоўках (калі самаадчуванне дазваляе) гэта зусім немагчыма без пабочнай дапамогі. Акрамя таго, на час аперацыі і наступнай рэабілітацыі патрэбныя будуць сродкі на жыццё і выхаванне дзяцей. Дар мацярынства каштаваў Людміле вельмі дорага. Але яна ні кроплі не шкадуе. Яе хлопчыкам зараз па тры з паловай гады і ў такім раннім узросце яны ўжо дапамагаюць маме, як могуць. Раніцай, напрыклад, надзяваюць ёй шкарпэткі, таму што жанчына цяпер не можа рабіць гэта самастойна. Дзеці – найвялікшая радасць і надзея Людмілы. Гледзячы на іх, яна любіць і жыве, нягледзячы на ўсе цяжкасці, і стараецца перадаць сваю веру малым.

Дапамагчы ім паверыць у цуд і застацца з мамай – вось для чаго калектыў з сусветным імем пагадзіўся выступіць з калядным канцэртам у Віцебску. Усе сродкі ад продажу білетаў, якія застануцца пасля аплаты арэнды канцэртнай залы, будуць пералічаныя на дабрачынны рахунак (транзітны 3819382103002 – на рахунак №000033 у аддзяленні №200/140 філіяла ААТ

«АСБ Беларусбанк»). А само эмацыйнае, запальнае выкананне «Гарлем Госпел Хор», заражанае пазітыўнай энергіяй, як нельга лепш дапаможа паверыць, што ўсё будзе добра.

Вы таксама можаце паўдзельнічаць у гэтым калядным канцэрце.

Кацярына Князева, "Віцебскія весці"