А.Н. Косінец: Мадэрнізацыя і тэхнічнае перааснашчэнне – падмурак будучыні

Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Косінец:

Асноўнай задачай аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці ў 2013 годзе з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці, стварэнне буйнатаварных, нізказатратных біятэхналагічных комплексаў з замкнёным цыклам вытворчасці. У цяперашні час праводзіцца аптымізацыя сельскагаспадарчых арганізацый, якая дазволіць у будучыні сканцэнтраваць асноўную вытворчасць прадукцыі на 170 буйных сельгаспрадпрыемствах, кожнае з якіх будзе мець не менш за 7 000 гектараў ворнай зямлі.

Асаблівасці працы аграрыяў Віцебшчыны вызначаюцца прыродна-кліматычнымі ўмовамі самага паўночнага рэгіёна краіны, са скарочанымі на тры-чатыры тыдні тэрмінамі вясенніх і восеньскіх работ у параўнанні з іншымі абласцямі Беларусі.

Развіццё аграпрамысловага комплексу вобласці набыло паступальны і дынамічны характар, забяспечаны ўстойлівыя тэмпы росту аб'ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Значныя змены адбыліся ў тэхнічным перааснашчэнні сельскагаспадарчых арганізацый і прадпрыемстваў, якія займаюцца перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі.

За апошнія чатыры гады сельгасвытворцы атрымалі 10,8 тыс. адзінак тэхнікі на суму звыш 2,5 трлн. рублёў, у тым ліку 1372 трактары, з іх 730 энергонасычаных, 1389 збожжаўборачных камбайнаў, 395 кормаўборачных камбайнаў і іншую тэхніку. Усё гэта дазволіла праводзіць палявыя работы ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. У арганізацыях Прыдзвіння функцыянуе 91 сучасны высокапрадукцыйны збожжаачыстна-сушыльны комплекс, 5 насенняачышчальных ліній па дапрацоўцы збожжа з мэтай атрымання якаснага насення.

Дзякуючы аб'яднанню намаганняў вяскоўцаў, гараджан, моладзі і ветэранаў сезонныя работы на палях і фермах выконваюцца своечасова і вынікова. Больш за 10 тысяч работнікаў прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў гарадоў дапамагаюць сельскім працаўнікам у найбольш адказныя перыяды работ для вырашэння задач харчовай бяспекі.

У вобласці сфарміравана і ўзгоднена з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аптымальная структура пасяўных плошчаў, якая дазваляе штогод атрымліваць больш за мільён тон збожжа, забяспечваць грамадскае пагалоўе фуражом і кармамі з травы.

З 2010 года мы не завозім кармы з іншых рэгіёнаў краіны. Да 2013 года вобласць выйшла на сярэднерэспубліканскія паказчыкі па ўнясенні мінеральных угнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры, практычна падвоілася ўнясенне арганічных угнаенняў на 1 гектар ворнай зямлі.

Рэалізацыя абласной праграмы "Чыстыя палі" дазволіла ўвесці ў севазварот больш за 200 тысяч гектараў раней не эфектыўна выкарыстоўваемых сельскагаспадарчых земляў, на якіх выдалена 140 тысяч гектараў драўняна-хмызняковай расліннасці. Сярэдні контур ворных земляў узрос на 3,9 гектара і стаў – 12 гектараў.

У межах дзяржаўных праграм развіцця бульбаводства, агародніцтва і пладаводства актыўна вядзецца будаўніцтва новых і тэхнічнае перааснашчэнне дзейных бульба- і плодаагароднінасховішчаў. Іх агульная ёмістасць складае больш за 40 тыс. тон. Актыўна вядзецца пасадка новых садоў, пасаджана больш за 1600 га.

Пагалоўе буйной рагатай жывёлы з 582,3 тыс. галоў у 2009 годзе павялічылася да 614,0 тыс. галоў у 2013 годзе (на 31,7 тыс. галоў, у тым ліку кароў на 8,6 тыс. галоў). Чатыры гады таму 74,7 тыс. кароў на 488 малочнатаварных фермах даіліся пераноснымі даільнымі апаратамі ў вядро, малакаправодамі было абсталявана 534 фермы, і толькі 21 мела даільную залу, 358 тысяч галоў абслугоўвалася конна-ручным спосабам.

У 2013 годзе мы цалкам пераходзім на сучасную арганізацыю вытворчасці малака: малакаправоды ўстаноўлены на 569 малочнатаварных фермах, больш за 200 ферм будуць абсталяваны даільнымі заламі і робатамі, выключаецца даенне ў вядро і конна-ручная праца.

Рацыяналізацыя выкарыстання працоўных рэсурсаў, пастаяннае павышэнне кадравага патэнцыялу, замацаванне таленавітых кіраўнікоў, спецыялістаў і рабочых у сельскагаспадарчай вытворчасці з'яўляюцца асноўнымі інструментамі эфектыўнай вытворчасці.

Пасля заканчэння рэканструкцыі малочнатаварных ферм, абсталяваных даільнымі заламі і робатамі, павялічыцца колькасць пагалоўя дайнага статка і валавая вытворчасць малака да 1 млн. тон у год.

Увод у дзеянне новага тэхналагічнага абсталявання прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці забяспечыць эфектыўную вытворчасць запатрабаванай на ўнутраным і знешнім рынках прадукцыі.

З 2009 года інвестыцыі ў прадпрыемствы мяса-малочнай перапрацоўкі склалі 2,5 трыльёна рублёў. Праведзена мадэрнізацыя і тэхнічнае пераўзбраенне васьмі малочных і чатырох мясаперапрацоўчых арганізацый. У бягучым годзе будзе завершана будаўніцтва цэха па вытворчасці цвёрдых сыроў у ААТ ”Пастаўскі малочны завод“, рэканструкцыя дзеючых магутнасцей па вытворчасці сыроў у Браслаўскім філіяле ААТ ”Глыбокскі малочнакансервавы камбінат“ і вытворчасці кансерваў для дзяцей у ААТ ”Аршанскі мясакансервавы камбінат“.

Напружаная і карпатлівая праца сейбітаў у бягучым годзе дазволіла сфарміраваць годны ўраджай збожжавых культур. Валавы збор збожжа ў гаспадарках усіх катэгорый склаў амаль 1,1 млн. тон.

Па выніках работы на ўборцы ўраджаю 2013 года 1000 і больш тон намалацілі 169 экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў.

Экіпаж у складзе Захаранкі Мікалая Уладзіміравіча і Каткоўскага Сяргея Мікалаевіча з СПК ” Ларынаўка “ Аршанскага раёна намалаціў 2012 тон хлеба. Пяць экіпажаў намалацілі звыш 1500 тон. Гэта два экіпажы калгаса ” Альгоўскае “ Віцебскага раёна – Варонаў Сяргей Мікалаевіч і Заводны Аляксандр Іванавіч, Парамонаў Леанід Мікалаевіч і Мінін Павел Вікенцьевіч; экіпажы ААТ ” Таргуны “ Докшыцкага раёна – Варанковіч Аляксей Мікалаевіч і Есіпенка Ілья Сяргеевіч, Аніковіч Уладзімір Іванавіч; экіпаж ААТ ” Прудзінкі “ Верхнядзвінскага раёна – Барсток Аляксандр Алякандравіч і Панкрат Дзмітрый Мікалаевіч. Добра працуе на ўборцы хлеба моладзь. З 169 экіпажаў – тысячнікаў 21 экіпаж з’яўляецца моладзевым.

На адвозцы збожжа лідарамі з’яўляюцца кіроўцы Дубровенскага, Верхнядзвінскага, Аршанскага, Віцебскага, Глыбокскага раёнаў. Амаль 3400 тон перавёзлі на аўтамабілях МАЗ-555 кіроўцы Бацян Аляксандр Аляксандравіч (ААТ ” Якубава-Агра “ Дубровенскага раёна) і Жукоўскі Алег Іосіфавіч (ААТ ” Прудзінкі “ Верхнядзвінскага раёна).

Станоўчыя тэндэнцыі ў павышэнні эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці відавочныя. Аграпрамысловы комплекс функцыянуе ў рамках падпраграмы «Вітагра», уключанай у Рэгіянальную праграму інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Віцебскай вобласці на 2011-2015 гады. Яе мэта - рэнтабельная сельскагаспадарчая вытворчасць, рост прадукцыйнасці працы, харчовая бяспека, паступовы пераход на прынцыпы самафінансавання, паляпшэнне дабрабыту сельскага насельніцтва, далейшае развіццё экспарту сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання.