А.Н. Косінец даручыў навесці парадак на сельскагаспадарчых аб'ектах вобласці да 1 снежня

А.Н.Косинец поручил навести порядок на сельхозобъектах области до 1 декабря
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец сёння на пасяджэнні аблвыканкама даручыў да 1 снежня навесці парадак на сельскагаспадарчых аб'ектах рэгіёну, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да 1 снежня мы павінны навесці поўны парадак на зямлі", - падкрэсліў старшыня аблвыканкама, даручыўшы кіраўнікам мясцовых органаў улады прыняць для гэтага ўсе меры. "Засяроджвайце рэсурсы, прыцягвайце замацаваных шэфы", - сказаў ён.

Пры рэалізацыі мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі асаблівую ўвагу варта надаць зносу аварыйных пабудоў. Аляксандр Косінец нагадаў, што восенню 2014 года ў Гарадоцкім раёне пройдзе рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі", да правядзення якога ўся тэрыторыя Віцебскай вобласці павінна быць прыведзена ў ідэальны стан. Між тым толькі ў Гарадоцкім раёне, паводле яго даных, знаходзіцца каля 365 аварыйных аб'ектаў. Выклікае нараканне стан асобных жывёлагадоўчых комплексаў, забеспячэнне ў гаспадарках патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства. Вытокі гэтых праблем звязаны перш за ўсё з недахопамі ва ўпраўленні і адсутнасцю належнага кантролю на месцах, дадаў кіраўнік вобласці. У сувязі з гэтым ён запатрабаваў узмацніць вытворчую дысцыпліну.

Вольга Багачова - БЕЛТА