Ананімныя кабінеты з'явяцца ў 2010 годзе ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці
16 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Анонімныя скурна-венералагічныя кабінеты з'явяцца ў 2010 годзе ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці. Аб гэтым паведаміў сёння галоўны ўрач Віцебскага абласнога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера Віктар Спірыдонаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Адзінаму дню здароўя "Прафілактыка інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам", які праводзіцца 18 лютага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У цяперашні час такія кабінеты ўжо дзейнічаюць у абласным цэнтры, у Оршы, Полацку, Наваполацку, Глыбокім, Браславе, Паставах, Лепелі, Гарадку. Толькі за мінулы год у іх звярнуліся больш за 13 тыс. чалавек, у 5 тыс. з іх былі выяўлены нейкія захворванні. Гэта сведчыць аб эфектыўнасці такіх структур, падкрэсліў галоўны ўрач.
Віктар Спірыдонаў таксама адзначыў, што адкрыццё кабінетаў, дзе любы чалавек на платнай аснове можа прайсці ананімнае абследаванне, у значнай меры спрыяла павышэнню даступнасці спецыялізаванай дапамогі, змене негатыўнага стаўлення насельніцтва, асабліва моладзі, да лячэння венералагічных захворванняў, а таксама паставіла надзейны заслон ценявой венералогіі, калі людзі звяртаюцца за лячэннем да народных дактароў або сумнеўных спецыялістаў. -0-