Аптечная сетка "Фармацыя" працягнула рэжым працы да 23 гадзін у Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку

4 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Аптэчная сетка гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Фармацыя" у Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку працягнула сваю працу да 23 гадзін, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Ірына Дружыніна. У гэтых чатырох кантрольных гарадах перавышаны эпідэмічны парог захворвання прастуднымі інфекцыямі і з 4 лістапада ўведзены прафілактычныя абмежавальныя мерапрыемствы ў агульнаадукацыйных школах. Акрамя таго, у абласным цэнтры кругласутачна працуюць дзве дзяжурныя аптэкі. Аптэчная сетка прыватных кампаній таксама працуе да 22-23 гадзін. Па словах Ірыны Дружынінай, у аптэках ужо рэалізаваны трохмесячны запас некаторых прафілактычных і сімптаматычных прэпаратаў, аднак у дастатковай колькасці маюцца іх аналагі, якія і рэкамендуюцца правізарамі. -0-