Арсенал боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны знішчаны ў Шумілінскім раёне
30 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Арсенал боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны выяўлены ў Шумілінскім раёне, паведаміў карэспандэнту БелТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Аляксандр Казакоў.
Снарады, якія тырчалі з зямлі, убачыў на полі каля вёскі Жданаўка мясцовы жыхар. Ён жа і паведаміў пра страшную знаходку ў міліцыю. У ходзе абследавання небяспечнага ўчастка сапёры групы размініравання в/ч5524 выявілі 16 мінамётных мін калібрам 81 мм і 162 такія ж снарады калібрам 50 мм.
Баепрыпасы знішчаны.
Яшчэ адзін артылерыйскі снарад калібрам 120 мм быў знойдзены рабочым Дубровенскага ЖКГ пры выкананні зямельных работ на полі каля вёскі Рэчкі. Гэтая знаходка таксама знішчана.-0-