Артылерыйскі арсенал часоў Вялікай Айчыннай вайны знішчаны ў Віцебскім раёне

14 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Арсенал боепрыпасаў часоў ВАВ знішчаны ў Віцебскім раёне, паведаміў карэспандэнту БелТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Аляксандр Казакоў. Снарады выявілі мясцовыя ляснікі падчас абыходу тэрыторыі. Выкліканым на размініраванне супрацоўнікам в/ч 5524 удалося знайсці 61 артылерыйскі снарад калібрам 75 мм, 5 снарадаў - калібрам 105 мм, адзін - калібрам 152 мм, а таксама 18 узрывальнікаў. Знаходкі часоў Вялікай Айчыннай вайны вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.-0-