Арт-парад патрыётаў, вялікая «народная зарадка» з каралевай… Чым здзівіў Дзень моладзі ў Віцебску?
Правядзенне Дня моладзі на «Славянскім базары» ў Віцебску – гэта ўжо добрая традыцыя. Арганізатарам маладзёжнага свята выступае БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі, дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», а таксама Віцебскага аблвыканкама.
Сёння праграма Дня моладзі стартавала з арт-параду «Беларусь Адзіная!» пад дэвізам «Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!». У суправаджэнні юных удзельніц узорнага харэаграфічнага калектыву «Весялушкі» Аршанскага гарадскога Цэнтра культуры «Перамога», якія чаканяць крок і адбіваюць барабанны дроб, на аўтамабілях з развеванымі сцягамі Беларусі арт-парад узначалілі прадстаўнікі самага маладога рэспубліканскага грамадскага аб'яднання краіны «Патрыёты Беларусі».
Шэсце працягнула дружная каманда маладзёжнага цягніка: актывісты БРСМ – удзельнікі і пераможцы рэспубліканскіх фестываляў, конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. У калоне яны пранеслі Дзяржаўны сцяг нашай краіны памерам шэсць на 12 метраў квадратных. Гледачоў чакалі перформансы і прыемныя сюрпрызы. Так, кожны ахвотны змог стаць удзельнікам «Народнай зарадкі», якая разгарнулася прама на часова перакрытай праезнай частцы. Тон актыўнасці задала Марыя Салаўёва – «Каралева Вясна Беларусі 2018».

Паводле ўсталяванай традыцыі ля мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў прайшла патрыятычная акцыя «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». Афіцыйная цырымонія адкрыцця Дня моладзі адбылася з удзелам ганаровых гасцей, у тым ліку з Расійскай Федэрацыі. Далей быў дадзены адлік, мабыць, аднаго з самых доўгачаканых момантаў свята – Оpen-air «Запалі маладзёжны агонь». На розных крэатыўных пляцоўках кожны знайшоў сабе занятак па інтарэсах. Напрыклад, на пляцоўцы #Беларусь гістарычная можна ўключыцца ў рэканструкцыю друкарні газеты «Заря» і нават паўдзельнічаць у вёрстцы на старадаўняй друкарскай машыне.й машынцы. Цэнтр настольных гульняў і развіваючых квізаў #ПазнайБеларусь прапануе стаць удзельнікам інтэлектуальнага дрыфт-трэкінгу «Правільна адкажы – і едзь!». За правільныя адказы аб гісторыі роднай краіны гарантуюць катанні на дрыфт-трайку. На пляцоўцы #Беларусь народная, аформленай у стылі беларускага традыцыйнага сельскага падворка, можна пагуляць у беларускія народныя гульні і забавы. А на пляцоўцы #Беларусь добрая майстры касапляцення бясплатна створаць для дзяўчат любую модную прычоску з косаў і патрыятычнай чырвона-зялёнай стужачкі…

Шмат актыўнасцей падрыхтавана для гасцей пляцоўкі #Беларусь спартыўная: чэмпіянат Саюзнай дзяржавы «Адкрытыя абласныя спаборніцтвы па гіравым спорце «Кубак губернатара», розныя спартыўныя майстар-класы, у тым ліку, па варкаўту і па базавых труках з гіганцкім мячом парадку двух метраў у ддыяметры, а таксама настольныя і настольныя гульні «Мегатвістар», «Рукі-ногі», «Лазертаг».
Часткай свята стане гранд-фінал нацыянальнага фестывалю моладзевай творчасці «Агонь маладзёвых талентаў», дзе за званне лепшых у конкурсах «Агонь танца», «Агонь унікальнасці» паборваюцца пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) тураў праекта. Завершаць Дзень моладзі ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў розных праектаў, аўтапаці і феерверк.

![]()

"СБ".