Артыстам тэатра Якуба Коласа прысуджаны высокія дзяржаўныя ўзнагароды
На днях Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў два ўказы аб прысуджэнні дзяржаўных узнагарод, паведамляе сайт прэс-службы лідара краіны. Сярод адзначаных дзеячаў культуры ёсць і прадстаўнікі Віцебскай вобласці. Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Тадэуш Кокштыс. Заслужаным артыстам Беларусі стала вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Галіна Букаціна.
Вольга Маслоўская, «Віцебскія весці».