Археолагі ў Полацку летам збіраюцца шукаць старажытны царкоўны начынне
23 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Археолагі ў Полацку налета збіраюцца шукаць старажытнае царкоўнае начынне, расказаў карэспандэнту БЕЛТА загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзяніс Дук.
У адпаведнасці з комплекснай праграмай развіцця Полацка на перыяд да 2012 года ў горадзе працуе пастаянна дзеючая археалагічная экспедыцыя па вывучэнні Полацкай зямлі, у якой прымаюць удзел Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Полацкі нацыянальны музей-запаведнік, Полацкі дзяржуніверсітэт. Сёлета ў горадзе працягнуцца раскопкі, і адным з меркаваных месцаў даследавання стане тэрыторыя Богаяўленскага сабора.
Зямля каля храма невыпадкова стане аб'ектам вывучэння вучоных. Паводле звестак Полацкай епархіі, у 20-я гады мінулага стагоддзя тут было схавана царкоўнае начынне. Аднак нароўні з такімі прыкладнымі задачамі вучоныя маюць намер знайсці тут пахаванні паважаных полацкіх мяшчан, на сродкі якіх быў узведзены гэты праваслаўны сабор. "Гаворка ідзе не пра тое, каб выкрасці гэтыя астанкі, а пра тое, каб вывучыць гісторыю храма, аднавіць імёны гэтых, без сумневу, паважаных людзей і ўпісаць новую старонку ў летапіс Полацка", - падкрэсліў Дзяніс Дук.
Сярод іншых магчымых аб'ектаў даследавання суразмоўнік назваў тэрыторыі старога горада - Заполле і Езуіцкага калегіума, дзе будуць весціся будаўнічыя работы, якім павінны папярэднічаць археалагічныя даследаванні.
Богаяўленскі сабор быў пабудаваны ў 1761-1779 гадах на ахвяраванні гараджан. Некалі царква была часткай мужчынскага Богаяўленскага манастыра - цэнтра праваслаўя ў Полацку. У XVII стагоддзі пры манастыры існавала брацкая школа, у якой выкладаў Сімяон Полацкі. Паводле некаторых звестак, на ўнутранае ўбранне храма сродкі ахвяравала Кацярына Вялікая. Богаяўленскі храм у 1981 годзе быў адрэстаўраваны, а ў 1991 годзе вернуты вернікам.-0-