Арцыбіскуп Дзімітрый уручыў юбілейны медаль старшыні абласнога Савета дэпутатаў на Раство

Архиепископ Димитрий вручил юбилейную медаль председателю областного Совета депутатов на Рождество
Міру і дабра пажадаў у дзень Раства ўсім жыхарам Віцебшчыны архіепіскап Дзімітрый, а таксама ўручыў юбілейны медаль старшыні абласнога Савета дэпутатаў.

Звонам сустрэў Свята-Успенскі кафедральны сабор вернікаў у светлае свята Раства Хрыстова, запрашаючы іх на саборны малебен, які па традыцыі ўзначаліў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.

Пасля набажэнства ўладыка зачытаў каляднае пасланне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Свяцейшы патрыярх нагадаў, што пасля з'яўлення на свет Богамладенца вешчуны прынеслі яму дары, а сёння мы можам прыносіць у дар Богу сваё сэрца, поўнае любові да Яго і бліжняга.

Адраджэнне Віцебскай епархіі ішло на працягу апошніх 25 гадоў. Святары і па сённяшні дзень падымаюць з руін храмы і ўзводзяць новыя, вяртаюць традыцыі духоўнай адукацыі, нясуць у масы ідэі міру, дабра, чалавекалюбства, прыцягваюць маладое пакаленне да духоўных каштоўнасцей, а сем'ям дапамагаюць знайсці лад і ўзаемаразуменне.

Цяпер дамы Божыя наведвае шмат людзей, некаторыя невялікія храмы перапоўнены. Кіраўнік Віцебскай епархіі адзначыў, што праца па іх адраджэнні будзе працягвацца, яшчэ трэба вярнуць з небыцця 36 разбураных цэркваў. Аднак епархіі ў адзіночку было б нялёгка супрацьстаяць усім выклікам сучаснасці.

Дзяржава і ўлады на месцах аказваюць актыўнае садзейнічанне і пасільную дапамогу ў аднаўленні і будаўніцтве храмаў.

Як падкрэсліў кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці Уладзімір Церанцьеў, супрацоўніцтва свецкай улады і духавенства прыносіць міжканфесійны мір на нашу зямлю, спрыяе аднаўленню страчаных ідэалаў дабра.

Падзякаваўшы ўладыку і духавенства епархіі за шматгадовае служэнне на карысць народа, Уладзімір Уладзіміравіч пажадаў усім любові і дабрабыту. Для старшыні аблсавета дэпутатаў у сваю чаргу стала прыемным сюрпрызам узнагароджанне юбілейным медалём у гонар 100-годдзя адраджэння патрыяршаства Рускай праваслаўнай царквы. Такі ж узнагароду архіепіскап Дзімітрый уручыў генеральнаму дырэктару СТАА «Марка» Мікалаю Мартынаву.

Таксама Уладзімір Церанцьеў адзначыў, што роля царквы з кожным годам павышаецца. Духавенства працуе як з людзьмі старэйшага пакалення, так і з моладдзю, епархія аказвае пасільную дапамогу абяздоленым. І зараз трэба разам адраджаць шматвяковыя духоўныя традыцыі, каб разам будаваць нашу дзяржаву на прынцыпах маральнасці, захоўваць гістарычнае мінулае і ўпэўнена ісці ў будучыню.



"Віцебскія весці".