Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый прызначаны кіраўніком прадстаўніцтва Беларускага экзархата ў Маскве
Настаяцелем храма пакутніцы Ірыны (Жыццепачатнай Траіцы) у Пакроўскім (Масква), пры якім адкрыта прадстаўніцтва Беларускага экзархата, прызначаны архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускім экзархаце.
Адпаведны ўказ быў падпісаны патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый ужо далажыў на пасяджэнні Сінода БПЦ аб стане спраў па прыёме маскоўскага прадстаўніцтва.
Храм, пры якім адкрыта прадстаўніцтва, пабудаваны ў 1800 годзе, а званіца і трапезная - крыху раней. Пасля пераследу царквы ў савецкі час храм быў вернуты вернікам у 1992 годзе. Ён знаходзіцца ў раёне станцыі метро "Бауманская".