Аспірантка ветэрынарнай акадэміі прадставіла унікальную распрацоўку на рэспубліканскім маладзёжным праекце «100 ідэй для Беларусі»

Аспирантка ветакадемии представила уникальную разработку на республиканском молодежном проекте «100 идей для Беларуси»

На Віцебшчыне працягваецца марафон рэгіянальных выстаў удзельнікаў рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Зусім хутка назавуць імёны тых, хто сёлета выйдзе ў фінал конкурсу. Сярод прэтэндэнтаў на перамогу – аспірантка кафедры заалогіі ветэрынарнай акадэміі Марыя Гараленка (на фота). Разам са сваім кіраўніком доктарам біялагічных навук, прафесарам Аляксандрам Субоціным яны распрацавалі ўнікальны сродак для санацыі аб'ектаў жывёлагадоўлі з экалагічна чыстай сыравіны. Галоўная мэта праекта – удасканаліць сістэму прафілактычных мерапрыемстваў пры ўтрыманні буйной рагатай жывёлы.

– Першую невялікую эксперыментальную партыю для вытворчасці мы выпусцілі каля года таму, – распавядае Марыя. – Сродак ужылі для апрацоўкі памяшканняў у СПК «Альгоўскае». На жаль, без далейшага фінансавання яго прасоўванне тады спынілася. А за мяжой падобныя даследаванні актыўна праводзяцца і ўкараняюцца ў вытворчасць. У Беларусі пакуль што няма аналагаў сродку, які б не толькі забіваў мікробы, змяншаў вільготнасць жывёлагадоўчага памяшкання, але і згубна ўздзейнічаў на лічынкі паразітаў. А таму няма сумневаў, што нашы распрацоўкі з'яўляюцца актуальнымі і запатрабаванымі.

Яшчэ адзін прадстаўнік ветэрынарнай акадэміі дацэнт кафедры паразіталогіі, кандыдат ветэрынарных навук Віталь Міроненка распрацаваў сістэму штучнага інтэлекту для дыягностыкі паразітаў, дзякуючы якой з'явілася магчымасць праводзіць іх высокадакладную ідэнтыфікацыю. Аўтар праекта ўжо атрымаў два патэнта на тэрыторыі Беларусі і Украіны.

Для далейшых даследаванняў, укаранення і прасоўвання распрацовак у вытворчасць неабходна фінансавая дапамога спонсараў.

Вікторыя Чэкушка, "Віцебскія весці"