Асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў створана ў Віцебскай вобласці
Асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў створана ў Віцебскай вобласці. Пра гэта было заяўлена на дзясятай сесіі абласнога Савета дэпутатаў.
Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Уладзіміра Давыдоўскага, ініцыятыва стварэння асацыяцыі належыць Савету Рэспублікі.
"Стварэнне асацыяцыі неабходна для забеспячэння каардынацыі дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў па развіцці прававой, арганізацыйнай, фінансава-эканамічнай і тэрытарыяльнай асноў мясцовага самакіравання, арганізацыі іх узаемадзеяння па вырашэнні сацыяльных, эканамічных і іншых праблем, звязаных з ажыццяўленнем мясцовага самакіравання ў Віцебскай вобласці, - адзначыў Уладзімір Давыдоўскі. - Членамі асацыяцыі могуць быць мясцовыя Саветы дэпутатаў вобласці ўсіх узроўняў. Вышэйшы орган асацыяцыі - сход прадстаўнікоў ад членаў асацыяцыі. Пастаянна дзеючы калегіяльны орган кіравання - праўленне асацыяцыі. Кіраваць працай праўлення, прадстаўляць інтарэсы асацыяцыі, вырашаць іншыя пытанні, звязаныя з ажыццяўленнем бягучай дзейнасці, будзе старшыня праўлення".
Маёмасць асацыяцыі будзе фарміравацца за кошт членскіх і іншых мэтавых узносаў членаў асацыяцыі, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам. Стварэнне асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў у абласцях - гэта перспектыўны напрамак дзейнасці па развіцці мясцовага самакіравання. Аналагічныя аб'яднанні існуюць у Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.