Астраханская і Віцебская вобласці ўмацоўваюць партнёрскія сувязі
Госці наведалі шэраг сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, правялі дзелавыя перамовы з астраханскімі прадпрымальнікамі. Пытанні ўмацавання ўзаемных гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязяў двух рэгіёнаў абмяркоўваліся падчас рабочай сустрэчы з губернатарам Астраханскай вобласці Аляксандрам Жылкіным.
«Геаграфічная аддаленасць Беларусі ад ніжневолжскага краю не стала стрымліваючым фактарам для выбудоўвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у першую чаргу для бізнесу», - адзначыў Аляксандр Жылкін. На астраханскім рынку знайшлі сваю нішу і паспяхова вядуць бізнес 3,5 тыс. суб'ектаў прадпрымальніцтва з Беларусі.
Высокім попытам карыстаецца беларуская бытавая тэхніка, мэбля, тэкстыль, прадукты харчавання. У Астрахані і раёнах вобласці праводзяцца кірмашы беларускіх тавараў. Астраханскія фермеры адзначаюць высокую якасць беларускай сельгастэхнікі.
У той жа час, лічыць Аляксандр Жылкін, патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Астраханскай і Віцебскай абласцямі далёка не вычарпаны. Кіраўнік рэгіёну прапанаваў партнёрам разгледзець магчымасці размяшчэння сваіх вытворчых пляцовак у астраханскай асаблівай эканамічнай зоне «Лотос». Пры гэтым ён адзначыў, што астраханцам, у сваю чаргу, цікавы вопыт свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск».
«Карыстаючыся добра наладжанымі гандлёва-эканамічнымі сувязямі з дзяржавамі Прыкаспійскага басейна, мы гатовы аказаць садзейнічанне для прасоўвання беларускіх тавараў па міжнародных транспартных калідорах «Поўнач-Поўдзень» і «Усход-Захад», - прапанаваў свайму віцебскаму калегу астраханскі губернатар.
Аляксандр Жылкін і Мікалай Шарснёў таксама абмеркавалі магчымыя напрамкі рэалізацыі супольных праектаў у АПК, рыбаводстве, турызме, адукацыі, культуры. Гатоўнасць да наладжвання плённай супольнай працы зафіксавана ў падпісаным кіраўнікамі рэгіёнаў пратаколе сустрэчы.
«Гэта пачатак вялікай справы, – заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. – Мы ўключылі ў склад дэлегацыі прадстаўнікоў бізнесу, якія самастойна пракладаюць сабе дарогу на рынкі Расіі. Цяпер прыйшоў час падтрымаць ініцыятыву нашых прадпрымальнікаў, падставіць ім плячо». На думку кіраўніка Віцебскай вобласці, для гэтага «неабходна развіваць эканоміку нашых прадпрыемстваў, павялічваць сабекошт тавараў, клапаціцца пра іх якасць – каб яны, што называецца, з першых рук, без пасрэднікаў паступалі ў Расію, і, у прыватнасці, у Астраханскую вобласць».
Па выніках візіту дэлегацыі Віцебскай вобласці таксама быў падпісаны план супольных мерапрыемстваў па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва паміж гарадамі Астрахань і Віцебск, а таксама пагадненне аб супрацоўніцтве паміж рэгіянальным аддзяленнем Саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Астраханскай вобласці і Віцебскім саюзам наймальнікаў.
Па матэрыялах інтэрнэт-крыніцы: http://jilkin.ru/news/astrahanskaya-oblast-i-belarus-ukreplyayut-partnyorskie-svyazi