А.Тозік лічыць неабходным развіваць у Беларусі ўнутраны турызм

8 красавіка, Наваполацк /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Унутраны турызм у Беларусі трэба развіваць гэтак жа, як і знешні. Такую думку выказаў намеснік прэм'ер-міністра, старшыня Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Саўміне Анатоль Тозік. Ён старшынстваваў сёння на пленарным пасяджэнні МЭКС, якое праходзіла ў Наваполацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Віцэ-прэм'ер са шкадаваннем адзначыў, што беларусы часам не ведаюць славутасцяў сваёй краіны. "Турызм павінен фарміраваць разуменне таго, што Беларусь не юная дзяржава, яе гісторыя не бяднейшая за гісторыю суседніх краін і налічвае больш за тысячу гадоў. Трэба распавядаць пра гэта", - лічыць Анатоль Тозік. Беларусі няма патрэбы спаборнічаць славутасцямі накшталт сярэднявечных замкаў з іншымі краінамі, адзначыў намеснік прэм'ер-міністра. Тут ёсць цудоўная прырода, сацыяльная стабільнасць, вёска са што захаваным ладам жыцця і выдатныя людзі. Усё гэта можа зрабіць краіну прывабнай для міжнароднага турызму.-0-