Спроба пераправіць беларускія цыгарэты ў Латвію спынена памежнай службай
ВІЦЕБСК, 26 ліпеня (БелТА) — Кантрабандысты зноў паспрабавалі выкарыстаць вугальныя паўвагоны для перамяшчэння беларускіх цыгарэт за мяжу. Спроба перавезці 19,5 тысячы пачкаў цыгарэт з Рэспублікі Беларусь у Латвійскую Рэспубліку спынена полацкімі памежнікамі, паведаміў БелаПАН начальнік прэс-службы Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебка.
Пры аглядзе грузавога цягніка на станцыі Бігосава (Верхнядзвінскі раён) памежнікі выявілі у вугальным паўвагоне 39 скрынак цыгарэт "Партал" з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт канфіскаванай партыі ацэньваецца ў Br39 мільёнаў. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць асоб, датычных да гэтай справы.
Гэта не першая буйная партыя цыгарэт, якая канфіскуецца на мяжы. Толькі ў маі-чэрвені бягучага года полацкімі памежнікамі было канфіскавана больш за 45 тысяч пачкаў нелегальных цыгарэт, адзначыў Дзяніс Глебка.