Авіярэйсы з Віцебска ў Маскву і Санкт-Пецярбург могуць быць адкрыты ў наступным годзе

Авіясувязь паміж Віцебскам і найбуйнейшымі расійскімі гарадамі - Масквой і Санкт-Пецярбургам можа быць наладжана ўжо з наступнага года. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў падчас комплекснай прэзентацыі гэтага рэгіёна ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі.

"Мы хочам ужо ў наступным годзе паспрабаваць запусціць авіярэйсы Віцебск-Санкт-Пецярбург і Віцебск-Масква", - сказаў Мікалай Шэрстнёў. Ён адзначыў, што ў Віцебскай вобласці паспяхова развіваецца турыстычная сфера і яна мае патрэбу ў адкрыцці гэтых авіярэйсаў. Кіраўнік вобласці падкрэсліў, што рэгіён прыцягвае турыстаў сваёй прыродай. Гасцей прыцягвае таксама багатая культурная спадчына Віцебскай вобласці і яе асноўны брэнд - фестываль "Славянскі базар у Віцебску", на які, па словах Мікалая Шэрстнёва, расіян з кожным годам прыязджае ўсё больш.

"Усе нашы турыстычныя ўстановы, пансіянаты, дамы адпачынку адкрыты для расіян. Мы рады паказаць ім сваю шматвяковую культуру і зрабіць усё для таго, каб уражанні засталіся і аб Віцебскай вобласці, і ў цэлым аб краіне толькі станоўчыя", - рэзюмаваў старшыня аблвыканкама.

БЕЛТА. Фота пасольства Беларусі ў Расіі.