Авіяцыя МНС правяла ўнікальную аперацыю па дастаўцы помніка Барадуліну ва Ушацкім раёне

Авиация МЧС провела уникальную операцию по доставке памятника Бородулину в Ушачском районе

Авіяцыя МНС Беларусі правяла ўнікальную аперацыю па дастаўцы помніка на магілу народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе МНС.

"Даставіць велізарны валун вагой 2,5 т на магілу Рыгора Барадуліна, размешчаную ў сярэдзіне могілак, можна было толькі па паветры", - растлумачылі ў прэс-службе. Авіятары МНС упершыню сутыкнуліся з такой складанай задачай. У аперацыі былі задзейнічаны каля 10 спецыялістаў, большасць з якіх знаходзіліся на зямлі і дапамагалі экіпажу, паколькі высокія дрэвы практычна цалкам засланялі агляд.

У МНС дадалі, што супрацоўнікі ведамства таксама дапамаглі зрабіць фундамент для помніка. "Уручную было перанесена больш за 800 вёдраў цэменту", - распавялі ў міністэрстве. Рыгор Барадулін (Рыгор Іванавіч) нарадзіўся 24 лютага 1935 года ў сялянскай сям'і на хутары Верасаўка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Вучыўся ва Ушацкай сярэдняй школе, скончыў філалагічны факультэт БДУ. Аўтар шматлікіх кніг лірыкі, сатыры, зборнікаў для дзяцей ён нярэдка звяртаўся да жанру малітвы. За паэму "Балада Брэсцкай крэпасці" ўдастоены прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976), за зборнік "Рум" і кнігу перакладаў лірыкі Ф. Гарсіа Лоркі "Блакітны званок Гранады" - Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1976). Паэт памёр 2 сакавіка 2014 года на 79-м годзе жыцця.

БЕЛТА.