Аўтобусы, якія распавядаюць пра гісторыю горада, курсуюць у Наваполацку

Автобусы, рассказывающие об истории города, курсируют в Новополоцке
Наваполацкі аўтапарк №6 аформіў шэсць аўтобусаў у гістарычным стылі, каб расказаць пра найважнейшыя падзеі ў жыцці горада.

Дызайн на парытэтных пачатках узялі на сябе гарадское архітэктурна-вытворчае бюро і рэкламнае агенцтва «СД-Арт».

 

 

 

Вынік пераўзышоў усе чаканні. Навапалачане, увайшоўшы ў салон такога аўтобуса, акунаюцца ў аўру першабудоў, камсамольскіх пачынанняў, шматлікіх вытворчых, навуковых, культурных і спартыўных перамог. Прыобшчаюцца да ілюстраванай гісторыі сваёй малой радзімы і дзеці. Гасцям інфармацыйны пасыл генеральнага перавозчыка Наваполацка таксама прыйшоўся даспадобы. Проста. Даступна. Наглядна.

"Віцебскія весці".