Аўтадарожны мост праз Заходнюю Дзвіну з'явіўся ў Бешанковічах

Автодорожный мост через Западную Двину появился в Бешенковичах

Навядзенне ажыццёўлена вайскоўцамі 259-га асобнага мабільна-аднаўленчага чыгуначнага батальёна 30-й асобнай Чырвонасцяжнай чыгуначнай брыгады. Даўжыня – 184 метры, шырыня праезнай часткі – 4 метры, грузападымальнасць – 40 тон.

– Навядзенне моста ажыццёўлена ў рамках дзяржаўнай праграмы «Дарогі Беларусі», – распавядае начальнік упраўлення развіцця, утрымання аўтадарог і бяспекі дарожнага руху КУП «Віцебскаблдарбуд» Сяргей Шумілаў. – Калі ў мінулым годзе ён быў выключна пешаходным, каб не замінаць курсіраванню баржаў з пяском да электрастанцыі, якая будуецца на Дзвіне, то сёлета адноўлены ў сваім звычайным фармаце.

Мост скароціць аб'язныя шляхі для сельгастэхнікі і аўтамабіляў на адлегласць да 100 кіламетраў і дазволіць аператыўна вырашаць пытанні па забеспячэнні жыццядзейнасці правабярэжжа Бешанковіч.
Па словах Сяргея Віктаравіча, гэта адзіны наплаўны мост на тэрыторыі вобласці. У Міёрскім раёне дзейнічае сезонная паромная пераправа, якая абслугоўваецца дарожнікамі.
А ў Віцебскім, у пасёлку Сураж, аналагічная, якая знаходзіцца на балансе службы ЖКГ.

Святлана ЗАЛЕСКАЯ.
“Віцебскі рабочы”